аднакла́снік, -а, мн. -і, -аў, м., чый або з кім.

Вучань таго ж класа, у якім хто-н. вучыцца або вучыўся.

Сустрэча аднакласнікаў.

|| ж. аднакла́сніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адра́іць, -ра́ю, -ра́іш, -ра́іць; -ра́ім, -ра́іце, -ра́яць; адра́й; зак., каму з інф.

Адгаварыць ад чаго-н., параіць, пераканаць не рабіць чаго-н.

Дзецям адраілі так позна ісці ў лес.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адцура́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак., каго-чаго.

Адрачыся, парваць сувязь, адносіны з кім-, чым-н.; перастаць прызнаваць за ісціну што-н. роднае, блізкае, сваё; пакінуць прызнаваць.

А. родных, блізкіх.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ако́ліца, -ы, мн. -ы, -ліц, ж.

1. Тое, што і ваколіца (у 2 знач.).

Аколіцу абляцела навіна.

2. Плот з варотамі ў канцы вёскі (уст.).

|| прым. ако́лічны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апалчэ́нне, -я, н.

Ваеннае фарміраванне, якое ствараецца ў час надзвычайных абставін для дапамогі рэгулярнай арміі на добраахвотных пачатках з асоб, якія вызвалены ад вайсковай службы.

|| прым. апалчэ́нскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апо́ка¹, -і, ДМ -о́цы, мн. -і, апо́к, ж. (спец.).

Прыстасаванне, у якім робіцца ліцейная форма (скрынка без дна з фармовачнай зямлёй для заліўкі металам).

|| прым. апо́кавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апо́крыф, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Старажытны твор з біблейскім сюжэтам, у якім дапушчаны адступленні ад афіцыйнага веравучэння і таму адхілены царквой.

|| прым. апакрыфі́чны, -ая, -ае.

Апакрыфічная літаратура.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апо́на, -ы, мн. -ы, апо́н, ж.

1. Тое, чым накрываюць, апінаюць што-н. (разм.).

Накрыць ногі цёплай апонай.

2. Тое, што ахутвае, ахінае з усіх бакоў.

А. смугі (перан.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

блок¹, -а, мн. -і, -аў, м.

Прасцейшае прыстасаванне для падняцця грузаў у выглядзе кола з жолабам, цераз якое перакінуты вяроўка, канат або ланцуг.

|| прым. бло́чны, -ая, -ае.

Б. канат.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

брудэрша́фт, -а, м.

У выразе: піць брудэршафт або на брудэршафт з кім — трымаючы чаркі ў скрыжаваных руках і чокаючыся, выпіць у знак замацавання сяброўства і права звяртацца на «ты».

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)