попы́тка спро́ба, -бы ж.;

предпринима́ть попы́тки рабі́ць спро́бы; (пытаться) спрабава́ць;

пе́рвая попы́тка спорт. пе́ршая спро́ба;

◊

попы́тка не пы́тка погов. купі́ў не купі́ў, а патаргава́ць мо́жна.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

поступи́ться сов. (чем-л.) адмо́віцца (ад чаго), уступі́ць (у чым, што); адступі́цца (ад чаго), перапусці́ць (што, чаго);

он свои́м не посту́пится ён свайго́ не перапу́сціць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

обме́р м., в разн. знач. абме́р, -ру м., абме́рванне, -ння ср.;

произвести́ обме́р жилпло́щади зрабі́ць абме́р жылпло́шчы;

не допуска́ть обме́р покупа́теля не дапуска́ць абме́ру пакупніка́;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мо́лодость маладо́сць, -ці ж.;

в мо́лодости у маладо́сці, за́малада;

◊

втора́я мо́лодость друга́я маладо́сць;

не пе́рвой мо́лодости не пе́ршай маладо́сці;

по мо́лодости лет па маладо́сці (год).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

промока́ть​I несов.

1. (становиться насквозь мокрым, влажным) прамака́ць; см. промо́кнуть​I;

2. (пропускать влагу, сырость) прамака́ць;

мой плащ не промока́ет мой плашч не прамака́е.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пропусти́ть сов., в разн. знач. прапусці́ць, мног. папрапуска́ць; см. пропуска́ть;

◊

пропусти́ть ми́мо уше́й прапусці́ць між вушэ́й; прапусці́ць паўз ву́ха;

никого́ не пропусти́ть ніко́га не прапусці́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спо́рить несов.

1. спрача́цца; см. поспо́рить​ 1;

2. (состязаться) змага́цца;

3. (заключать пари) ісці́ ў закла́д, заклада́цца;

◊

о вку́сах не спо́рят аб гу́стах не спрача́юцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вя́нуць, -ну, -неш, -не; вя́нуў і вяў, вя́нула і вя́ла; вянь; незак.

Страчваць свежасць, сохнуць.

Лісце вяне.

◊

Вушы вянуць (разм.) — нельга, не хочацца слухаць (што-н. бязглуздае, хлуслівае, непрыстойнае).

|| зак. звя́нуць, -ну, -неш, -не; звянь і завя́нуць, -ну, -неш, -не; завя́нь.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

блу́дны¹, -ая, -ае.

1. Які ходзіць, блукае, не знаходзячы месца, дому.

2. Не прамы, звілісты, дзе лёгка заблудзіць.

Блудная дарога.

3. перан. Не такі, як прынята, не зусім звычайны.

◊

Блудны сын — пра легкадумнага, свавольнага чалавека, які раскаяўся ў сваіх памылках.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раскіда́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.

1. гл. раскідацца.

2. Не цэнячы чаго-н., дарэмна траціць, не імкнуцца ўтрымаць што-н. пры сабе (разм.).

Не было магчымасці р. часам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)