сцяжы́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн.нак; ж.

Памянш.-ласк. да сцяжына. Іванаў двор густа зарос травою — ад варот да хлява толькі вузкая сцяжынка. Навуменка. — Ідзі, хлопча, — сказаў [Сымон]. .. — Цяпер твае сцяжынкі светлыя: куды хочаш, туды і ідзі. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кра́пінка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн.нак; ж.

Памянш. да крапіна; невялікая крапіна. І неяк адразу пацяплела на сэрцы ў Алёшкі — абсівераная скура рук гэтага чалавека была ў крапінках вугальнага пылу. Лынькоў. І матылькі зляцеліся, Чырвоныя, У крапінку. Астрэйка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

змо́ршчынка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн.нак; ж.

Разм. Памянш. да зморшчына; невялікая зморшчына. Ля куточкаў ласкавых матчыных вачэй разбегліся зморшчынкі. Даніленка. Вайсковая форма на ім як на ляльцы, шырокія Грышкавы грудзі аблягае афіцэрскі фрэнч без адзінай зморшчынкі. Лось.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ме́шанка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн.нак; ж.

1. Кармавая сумесь для жывёлы, птушак, рыбы. Гаспадыня выйшла на двор і выліла ў карыта вядро мешанкі і адчыніла ў хляве вароты. М. Стральцоў.

2. Змешаны пасеў кармавых раслін. Віка-аўсяная мешанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аўся́нка 1, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.

Аўсяныя крупы. // Каша з такіх круп. // Мука з аўса.

аўся́нка 2, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн.нак; ж.

Пеўчая птушка з атрада вераб’іных, якая корміцца пераважна насеннем раслін. Садовая аўсянка. Чаротная аўсянка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пылі́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн.нак; ж.

Асобная часцінка пылу (у 1 знач.). У палосцы залатой [сонечнага праменя] Незлічоныя пылінкі Закружыліся, як рой. Колас. У пакой праз .. плеценыя цыноўкі ледзь прабіваліся палоскі сонечнага святла. Рэдкія пылінкі плылі ў іх. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пясча́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн.нак; ж.

1. Грызун, знешне падобны да пацука, які водзіцца ў пустынных стэпах, пустынях, на раўнінах з пясчанай і гліністай глебай.

2. Род травяністых раслін сямейства гваздзіковых, якія растуць на сухіх пясчаных месцах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

памі́нкі, нак; адз. няма.

Абрадавы абед у памяць памёршага пасля хаўтур або праз пэўны тэрмін са дня смерці. Заплаканая ўдава і сваякі запрашалі на памінкі. Самуйлёнак. — Пане Жукоўскі! — нечакана для самога сябе сказаў Андрэй. — У нас сёння памінкі па бацьку. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

парушы́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн.нак; ж.

Маленькая часцінка чаго‑н.; пылінка. Гукан зняў з пяра пазногцем парушынку, акуратна падпісаў і прамакнуў. Шамякін. У пасках святла, якія коса з акна ў вугал перасякалі хату, варушыліся драбнюткія парушынкі. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сняжы́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн.нак; ж.

Крышталік снегу ў выглядзе зорачкі. Ціха ападалі, кружыліся рэдкія сняжынкі. Лынькоў. Падаюць сняжынкі — дыяменты-росы, Падаюць бялюткі за маім акном... Трус. З галінак сыпаліся, пабліскваючы на сонцы, сухія прамарожаныя сняжынкі. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)