раўнава́га, -і, ДМа́зе, ж.

1. Стан спакою, у якім знаходзіцца цела пад уздзеяннем роўных, процілегла накіраваных сіл.

Устойлівая р.

2. Устойлівае становішча, устойлівасць.

Страціць раўнавагу.

3. перан. Устойлівыя суадносіны паміж чым-н.

Экалагічная р.

4. перан. Стан спакою, ураўнаважанасці, нармальны стан духоўнага і маральнага жыцця.

Вывесці з раўнавагі.

|| прым. раўнава́жны, -ая, -ае (да 1 знач.; спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рыво́к, рыўка́, мн. рыўкі́, рыўко́ў, м.

1. Рэзкі, парывісты рух рукамі або целам.

Ускочыць на каня спрытным рыўком.

2. У цяжкай атлетыцы: пад’ём цяжару над галавой на выцягнутых руках адным бесперапынным рухам.

Вынікі ў рыўку.

3. перан. Рэзкае ўзмацненне, якое парушае агульны рытм работы.

Праца без рыўкоў.

|| прым. рыўко́вы, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.; спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

праме́нь, -я, мн.е́ні, -ме́няў і -мяні, -мянёў, м.

1. Вузкая паласа святла, што ідзе ад якой-н. крыніцы святла ці прадмета, які свеціцца.

П. сонца.

П. надзеі (перан.).

2. Струмень у выглядзе пучка часціц якой-н. энергіі (спец.).

Рэнтгенаўскія прамені.

Цеплавы п.

|| прым. прамянёвы, -ая, -ае (да 2 знач.).

Прамянёвая энергія.

Прамянёвая хвароба (хвароба, якая выклікаецца радыеактыўнымі рэчывамі).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыда́так, -тка і -тку, мн. -ткі, -ткаў, м.

1. -тку. Тое, што дададзена, прыбаўка, якая з’яўляецца дадаткам да чаго-н. асноўнага.

Памяняць без прыдатку.

2. -тка. Дадатковы адростак, дадатковае ўтварэнне ў арганізме (спец.).

Мазгавы п.

3. -тка. У граматыцы: азначэнне, выражанае назоўнікам (напр.: вочы-зоркі, жанчына-кантралёр).

|| прым. прыда́ткавы, -ая, -ае (да 2 знач.).

П. страўнік у птушак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыёмнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Апарат для прыёму чаго-н. (сігналаў, мовы, музыкі, адбіткаў і пад.) пры дапамозе гукавых або электрамагнітных хваль.

2. Тое, што і радыёпрыёмнік.

3. Прыстасаванне ў выглядзе ёмішча для чаго-н. (спец.).

Рыбны п.

4. Установа, якая часова прымае каго-н. (напр., дзяцей, што страцілі бацькоў) для далейшага размеркавання.

П.-размеркавальнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

набо́р, -у, м.

1. гл. набраць.

2. Сукупнасць прадметаў аднолькавага прызначэння.

Н. інструментаў.

3. Група вучняў, студэнтаў і пад. аднаго года паступлення.

4. Друкарскія літары, што перадаюць які-н. тэкст.

Рассыпаць н.

5. Аздабленне з металічных прадметаў на вупражы (спец.).

Набор слоў — спалучэнне слоў без усякага сэнсу; бяссэнсіца.

|| прым. набо́рны, -ая, -ае (да 4 і 5 знач.).

Н. цэх.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

палява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́й; незак.

1. на каго, каго, за кім і без дап. Займацца паляваннем.

П. на ваўкоў.

Ён паляваў мядзведзя.

П. за перапёлкамі.

П. за варожым разведчыкам (перан.).

2. перан., за кім-чым або на што. Старацца раздабыць, атрымаць, украсці што-н. (разм.).

П. за рэдкай кнігай.

3. Знаходзіцца ў стане цечкі (пра жывёлу; спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паля́рны, -ая, -ае.

1. Які мае адносіны да полюса (у 1 і 2 знач.), звязаны з дзейнасцю на полюсе, каля полюса.

П. клімат.

Палярная станцыя.

Палярныя групы атамаў.

2. перан. Цалкам супрацьлеглы каму-, чаму-н. (кніжн.).

Палярныя погляды.

3. Звязаны з наяўнасцю дадатных ці адмоўных зарадаў (спец.).

Палярныя групы атамаў.

|| наз. паля́рнасць, -і, ж. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

панара́ма, -ы, мн. -ы, -ра́м, ж.

1. Від мясцовасці з вышыні.

П. горада.

2. Вялікіх памераў карціна з аб’ёмнымі прадметамі на першым плане, змешчаная ўнутры круглага будынка з верхнім асвятленнем.

П.

Мінскага «катла».

3. Аптычная прылада для павелічэння дакладнасці наводкі гарматы (спец.).

|| прым. панара́мны, -ая, -ае.

Панарамны фільм (шырокаэкранны фільм, які дэманструецца на вялікім паўкруглым экране).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пасі́ўны¹, -ая, -ае.

1. Які не праяўляе дзейнасці, неэнергічны, абыякавы да ўсяго; проціл. актыўны.

П. наглядальнік.

Пасіўна (прысл.) адносіцца да чаго-н.

2. Залежны, пазбаўлены самастойнасці.

Іграць пасіўную ролю ў чым-н.

3. Пра знешні гандаль: такі, пры якім увоз перавышае вываз (спец.).

П. баланс знешняга гандлю.

|| наз. пасі́ўнасць, -і, ж. (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)