уцямне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Разм.
1. безас. Сцямнець. Увечары, калі ўжо добра ўцямнела, Мікола прыйшоў пераведаць маці. Сабаленка.
2. Учарнець, схуднець (ад перажыванняў, хваляванняў і пад.). Ён уцямнеў з твару, прыгорбіўся: яшчэ ніколі не здаралася Лугавому сутыкацца з такой не па-дзіцячаму яраснай чалавечай помстай. Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фе́рула, ‑ы, ж.
Шматгадовая травяністая расліна сямейства парасонавых. Сцябло ферулы ўжываецца ў ежу.
феру́ла, ‑ы, ж.
1. Лінейка, якой у сярэдневяковай школе білі па далоні вучняў за якую‑н. правіннасць.
2. Кніжн. Цяжкі і пільны нагляд. Селянін не захоча доўгі час хадзіць пад ферулай урадніка. Галавач.
[Лац. ferula — розга.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хало́п, ‑а, м.
1. У Старажытнай Русі — паднявольная асоба, па становішчу блізкая да раба; у 12–18 стст. — асабіста залежная ад феадала асоба. У найбольш цяжкім становішчы знаходзілася «чэлядзь нявольная» — халопы, якія з’яўляліся ўласнасцю феадала. Алексютовіч. // Прыгонны, залежны селянін.
2. перан. Прыслужнік каго‑, чаго‑н. Халопы імперыялізму.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
халя́ва, ‑ы, ж.
1. Частка бота, якая закрывае нагу ад ступні да калена. Тыя боты як уздзене, Дык халявы па калені, А як пойдзе, дык рыпяць — Варты мо’ чырвонцаў з пяць. Крапіва.
2. У вытворчасці шкла — выдзьмутая шкляная цыліндрычная загатоўка, якую затым распрамляюць у ліст шкла.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хана́, нескл., ж.; у знач. вык., каму-чаму.
Разм. груб. Канец, смерць. [Шапавалаў:] — Ну, таварыш капітан, нам проста пашанцавала, што паспелі выбрацца з таго праклятага балота! Хана была б усім! Шашкоў. Машына, як вядома, любіць аднаго гаспадара. А пойдзе па руках, так і знай, што хана ёй. Курто.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ха́цішча, ‑а, н.
Разм. Месца, дзе раней стаяла хата. Лёгка адшукаць яшчэ Родную руіну — На зарослым хацішчы Расцвіла шыпшына. Вітка. Бераг зарос крапівою па пояс, крапіва буяла і над каменнем якогасьці хацішча. Лось. А неўзабаве на старым хацішчы ўжо стаялі вось гэтыя тры вянцы новага зруба... Сіпакоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хусці́на, ‑ы, ж.
Разм. Тое, што і хустка. Прылеглі ля школьнага ганка цяжкія каменныя львы. Слязу выцірае сялянка, хусціну зняла з галавы. Вялюгін. Ад калыскі знаёмыя рэчы Ён па-іншаму ў хаце заве. Маці туліць хусцінаю плечы: «Што ж, і пэўна... не ў вёсцы жыве». Гілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цымба́лы, ‑аў; адз. няма.
Народны музычны інструмент, які ўяўляе сабой рэзанансавую трапецападобную скрынку з металічнымі струнамі, па якіх удараюць палачкамі. А музыкі ў гулкай зал[е] Ладзяць скрыпкі і цымбалы. Бядуля. Звонка і весела гучаць пад Нараччу народныя інструменты — гармонікі і скрыпкі, жалейкі і цымбалы. В. Вольскі.
[Польск. cymbały ад грэч. kymbalon — кімвал.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цяглі́ца, ‑ы, ж.
Тое, што і мышца. Пройдзеш разы два па хаце — і сціхне патроху нудны боль у плячах і паясніцы, застаецца ў цягліцах толькі нешта такое пругкае і гужаватае. Крапіва. [Грэйнім] мыўся голы да пояса, і прыемна было глядзець на яго здаровае цела, абвітае дужымі цягліцамі. Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чайхана́, ‑ы, ж.
Чайная (у 1 знач.) у краінах Сярэдняй Азіі і ў Іране. Падышах памаленьку праз горад ідзе, на сады пазірае, на розных людзей. Як працуюць яны, як гуляюць яны... Так, урэшце, дайшоў да адной чайханы. Дубоўка. Па лепшай зурне ў чайхане Вас прывітаюць там [у кішлаках]. Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)