супрацо́ўнік, ‑а, м.
1. Той, хто працуе разам з кім‑н., дапамагае каму‑н. у выкананні чаго‑н. Працаваць аднаму, без супрацоўнікаў. □ Добра было ў гэтай «Ітацы»: здавалася, што ўсе мы [акцёры] не толькі супрацоўнікі па рабоце, а і блізкая радня сям’і Буйніцкіх. «Полымя».
2. Той, хто працуе ў якой‑н. установе; служачы. Супрацоўнікі музея .. ветліва сустрэлі нас і ахвотна вадзілі па музеі. Пестрак. [Хірурга і хворага] праводзілі ўсе супрацоўнікі шпітал[я] і мясцовыя сяляне. Гурскі. // Асоба, якая прымае ўдзел як аўтар у рабоце перыядычнага або шматтомнага выдання. Супрацоўнік часопіса.
•••
Навуковы супрацоўнік — пасада супрацоўніка навукова-даследчай установы; асоба, якая займае гэтую пасаду.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ара́б ’асоба арабскай нацыянальнасці’ (БРС). Паводле Фасмера, 1, 82, Саднік–Айцэтмюлера, 1, 25, з французскай ці нямецкай мовы. Вядома ў старабеларускай мове з пачатку XVI ст. арабьский, канца XVI ст. араб. Магчыма, усходняе (праз цюркскія) паходжанне слова ва ўсходнеславянскіх мовах, гл. арап. Супрун, Зб. Крымскаму, 124.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Маўмы́ра ’надта маўклівы, негаваркі’ (бялын., Янк. Мат., жлоб., Жыв. сл.; бых., Мат. Маг.; маст., Сцяшк. Сл.), ’насуплены, надзьмуты’ (кір., Нар. сл.), ’нясмелы, сарамлівы’ (Бяльк.), моўму́ра ’панурая асоба’ (ТС). Стары балтызм. Параўн. літ. maūmas ’маўклівы, маўчун’. Прасл. суфіксы ‑yra, ‑ura утвараюць экспрэсіўныя назоўнікі (Слаўскі, SP, 1, 27, 28).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Недалэ́нга ’недалужная асоба; недарэка, няўклюда’ (стаўбц., Жыв. сл.; Сцяшк.), недалёнга ’тс’ (Сцяц.; шчуч., міёр., З нар. сл.), ’нязграбны чалавек’ (Сл. ПЗБ), недалЗнгі ’няздольны, няздатны’ (Жд. 2), ’няякасны (пра зерне)’ (Сл. ПЗБ), недалужны ’няздольны, няздатны’ (свісл., Шатал.), недалэнгаваты ’нязграбны, няўдалы’ (Жд. 2). З польск. niedołęga, niedołężny, гл. недалуга.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
акадэ́мік, ‑а, м.
1. Вышэйшае вучонае званне, якое прысвойваецца буйнейшым вучоным, мастакам і пад. Акадэмік Акадэміі навук БССР. Акадэмік Акадэміі мастацтваў СССР. // Асоба, якая мае такое званне.
2. Разм. Той, хто скончыў курс вышэйшай навучальнай установы, якая носіць назву акадэміі, або вучыцца ў ёй.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
афіцы́йны, ‑ая, ‑ае.
1. Які ўстаноўлены ўрадам, адміністрацыяй, службовай асобай, выходзіць ад іх. Афіцыйная прапаганда. Афіцыйная асоба. Афіцыйны дакумент.
2. Зроблены па ўстаноўленай форме, з захаваннем усіх правіл, фармальнасцей. Афіцыйны прыём. Афіцыйнае запрашэнне. // перан. Халодна-ветлівы, стрыманы. Шчыра кажучы,.. [Лявонку] падабаўся афіцыйны тон размовы. Жычка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сле́дчы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да следства. Следчыя матэрыялы. // Які вядзе следства. Лепшыя работнікі нашых следчых органаў ламалі галовы пад усёй гэтай справай. Чорны.
2. у знач. наз. сле́дчы, ‑ага, м. Службовая асоба, якая вядзе следства. Пятроў некалі быў следчым раённай пракуратуры. Няхай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сяржа́нт, ‑а, М ‑нце, м.
Званне малодшага каманднага саставу ў арміі і міліцыі. У дзяжурнай сядзеў незнаёмы хлопец з пагонамі старшага сяржанта і нешта запісваў у невялічкі блакнот. Паслядовіч. // Асоба, якая носіць такое званне. Байцы, сяржанты і афіцэры заставы баявога забеспячэння прыйшлі на выручку. Брыль.
[Фр. sergent.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тамада́, ‑ы, ДМ ‑дзе, м.
Асоба, якая вядзе банкет. Дзе абвалаў, вадаспадаў Рэха гэткае лунае, Што не чутна, за каго там Тамада тост абвяшчае. Зразумела, пераможцам. Танк. Шалва Дад[ыя]ні — нязменны тамада і мудры гаспадар стала — сядзіць разам з Эдуардам Людвігавічам і Уладзімірам Кавальскім. Хведаровіч.
[Грузінскае.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прафа́н ’недасведчаны ў якой-небудзь галіне чалавек’ (ТСБМ). Крыніца слова ў лац. profānus ’неазнаёмлены; непасвячоны; які знаходзіцца па-за святыняй’, якое ад pro‑ ’перад’ і fānum ’асвечанае месца, храм’. У сучасных мовах з франц. profane ’асоба, якая не належыць да клану артыстаў’, распаўсюджана ў артыстычным жаргоне (Банькоўскі, 2, 779).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)