разма́хваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Незак. да размахаць.
2. чым. Махаць чым‑н. то ў адзін, то ў другі бок. Віктар, як і ўсе, размахваў рукамі, крычаў — не толькі сваім, а і калоне палонных немцаў, якую вялі па вуліцы. Навуменка. Чаравака кланяўся і размахваў капелюшом. Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ра́кам, прысл.
Стаўшы на ногі і рукі. І толькі самае малое не зважала ні на што, поўзала сабе ракам сярод хаты па земляным доле. Лобан. Халуста, каб не тыцнуцца тварам аб зямлю, стаў ракам, нават прапоўз крыху такім манерам, тады разагнуўся і дай бог ногі! Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рама́нтыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.
1. Разм. Тое, што і рамантызм (у 2, 3 знач.). Рамантыка Грына.
2. Незвычайнасць, казачнасць чаго‑н., якая выклікае эмацыянальныя, прыўзнятыя адносіны. Рамантыка нязведаных краёў вабіць моладзь. Карпюк. Па натуры .. [Давід] быў досыць бяспечны, любіў рэвалюцыйную рамантыку і дзёрзкую рызыку. Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раскача́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Зрабіцца тонкім у выніку качання чым‑н. па паверхні. Цеста раскачалася.
2. Разм. Выйсці са стану апатыі, бяздзейнасці. Слаба ў нас праходзіць кампанія агляду вытворчых нарад, не раскачаліся так, як у іншых мясцкомах вузла. Шынклер.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
распрада́ць, ‑дам, ‑дасі, ‑дасць; ‑дадзім, ‑дасце, ‑дадуць; зак., што.
Прадаць па частках, паступова ўсё дарэшты. Памешчыкі ў нас распрадалі маёнткі яшчэ да першай сусветнай вайны, павыязджалі ў горад. Карпюк. Дзяўчаты распрадалі вязанкі сушаных баравікоў, мяшочкі ягад і арэхаў, яйкі, сыры, масла і накуплялі сабе ўбораў. Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
расхо́даваць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак. і незак., што.
1. Патраціць (траціць) на што‑н. [Кубэ:] — Вы ведаеце інструкцыю: пры экзекуцыі расходаваць не больш як па патрону на чалавека. Лынькоў. Ашчадна, як дбайныя гаспадары, расходуюць гаручае вадзіцелі аўтабазы. «Звязда».
2. Разм. Спажыць (спажываць). Асвятляльныя прыборы расходуюць мала электраэнергіі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сегрэга́цыя, ‑і, ж.
Спец.
1. Адна з крайніх форм расавай дыскрымінацыі ў буржуазных дзяржавах, звязаная з абмежаваннем у правах па матывах расавай ці нацыянальнай прыналежнасць, палітыка прымусовага адасаблення нетраў і іншага «каляровага насельніцтва» ад «белых». Расавая сегрэгацыя.
2. Неаднароднасць хімічнага саставу некаторых металічных сплаваў. Сегрэгацыя дамешку сплаву.
[Ад лац. segregatio — аддзяленне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сіньёр, ‑а, м.
У Італіі — форма ветлівага звароту да мужчыны; пан (у 5 знач.). Антоніо ішоў на працу ў лялькавую майстэрню сіньёра Пуччыо. Маўр. Мяне і сябра забірае ў лодку шустры, .. пажылы сіньёр у кепцы, па-сваяцку падобны да дзядзькі Тодара, старшага пастуха ў нашым калгасе. Брыль.
[Іт. signor.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скарача́цца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да скараціцца.
2. на што. Мець уласцівасць у выніку дзялення на які‑н. лік выражацца ў меншых ліках. Дроб 4/6 скарачаецца на 2.
3. Мець уласцівасць, сціскаючыся, змяншацца па даўжыні, у аб’ёме (пра тканкі, органы, клеткі).
4. Зал. да скарачаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скарбо́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Гіст. Гаспадарча-фінансавы. Скарбовая канцылярыя гетмана.
2. Уст. Які належаў казне, казённы; дзяржаўны. Хутарок быў пабудаваны .. па арандаванай скарбовай зямлі. Колас. На настаўнікі двор уз’ехала натоптаная сенам скарбовая параконка. Лобан. Ні за якія грошы не хацелі [людзі] на скарбовым полі класці сваю працу. Калюга.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)