геагра́фія, -і, ж.

Комплекс навук, якія вывучаюць паверхню Зямлі з яе прыроднымі ўмовамі, насельніцтва, эканамічныя рэсурсы і матэрыяльную вытворчасць.

Фізічная г.

Эканамічная г.

|| прым. геаграфі́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гіпнатызава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; незак., каго (што).

Прыводзіць у стан гіпнозу.

|| зак. загіпнатызава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны.

|| наз. гіпнатызава́нне, -я, н. і гіпнатыза́цыя, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

грамі́ць, -млю́, -мі́ш, -мі́ць; -мі́м, -міце́, -мя́ць; незак., каго-што.

1. Разбураць, знішчаць.

Г. ворага.

2. перан. Рэзка і адкрыта крытыкаваць, выступаць супраць.

Г. гультаёў і прагульшчыкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дакрасава́ць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -су́е; зак.

Скончыць красаваць, адкрасаваць (пра збажыну).

Дакрасавала жыта.

|| незак. дакрасо́ўваць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

за́саўка, -і, ДМ -ўцы, мн. -і, -савак, ж.

Рухомая металічная або драўляная планка на прабоях для запірання дзвярэй.

Зачыніць дзверы на засаўку.

|| прым. за́савачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зво́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак, ж.

Дакумент, запіска, у якой зведзены разам якія-н. звесткі, даныя.

Аператыўная з.

З. аб ходзе сяўбы.

З. надвор’я.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

здзе́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

Двухбаковы дагавор аб выкананні чаго-н.

Гандлёвая з.

Зрабіць здзелку.

З. з сумленнем (перан.: учынак супраць уласных перакананняў).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апяку́н, апекуна́, мн. апекуны́, апекуно́ў, м.

Асоба, якой даручана апека, апякунства над кім-н.

|| ж. апяку́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. апяку́нскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

археало́гія, -і, ж.

Навука, якая вывучае гісторыю, быт і культуру старажытных народаў па рэчавых, матэрыяльных помніках, што захаваліся да нашага часу.

|| прым. археалагі́чны, -ая, -ае.

Археалагічныя раскопкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аскрэ́бці, -рабу́, -рабе́ш, -рабе́; -рабём, -рабяце́, -рабу́ць; -ро́б, -рэ́бла; -рабі́; -рэ́бены; зак., што.

Тое, што і абскрэбці.

|| незак. аскраба́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і аскрэ́бваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)