дружы́ць, дружу, дружыш, дружыць; незак., з кім і без дап.
Быць у дружбе з кім‑, чым‑н., выяўляць узаемную прыхільнасць; сябраваць. [Зыгмусь з Фэлькам] дружылі вельмі, з самых малых год сваіх. Чорны. Нам дружыць патрэбна між сабою І стаяць за мір — плячо к плячу. Смагаровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ды́мка, ‑і, ДМ ‑мцы, ж.
Лёгкая павалока з дыму, туману і пад.; смуга. Лёгкая дымка туману непрыкметна выпаўзала з лесу і ахутвала .. цёмны завод з высокім чорным комінам. Пестрак. Рака разлілася так далёка, што процілеглы бераг хаваўся ў шызаватай дымцы. Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дэкальтэ́, нескл., н.
1. Вялікі выраз у верхняй частцы жаночага адзення. Вячэрняя сукенка з цёмнага аксаміту, з вялікім дэкальтэ, яшчэ больш падкрэслівала матава-белы, крыху з ружовым адценнем колер скуры, акругласць грудзей, шыі, плячэй. Карпюк.
2. у знач. нязм. прым. Дэкальтаваны. Плацце дэкальтэ.
[Фр. décolleté.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дэмабілізава́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад дэмабілізаваць.
2. у знач. наз. дэмабілізава́ны, ‑ага, м. Той, хто звольнен з арміі па дэмабілізацыі. Што ні дзень, што ні гадзіна — радасць: вяртаюцца дахаты дэмабілізаваныя. Пальчэўскі. Эшалон з дэмабілізаванымі ішоў з Берліна на ўсход. Шуцько.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
напрало́м, прысл.
Не лічачыся з перашкодамі, не разбіраючы шляху (пры руху наперад). Прабівацца напралом. Ісці напралом. □ Вепр скочыў наперад і напралом памчаў праз гушчар. Самуйлёнак. // перан. Не лічачыся з абставінамі (пры дасягненні мэты). Сын, праўда, з норавам адметным, Ва ўсім імкнецца напралом. Гаўрусёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паасо́бку, прысл.
1. Па адным, не разам. Гаварыць з кожным паасобку. □ Скончыўшы гаварыць, Лясніцкі саскочыў з воза і пайшоў у натоўп, вітаючыся паасобку з добра знаёмымі калгаснікамі. Шамякін.
2. Асобна, разлучыўшыся. — Ну што, можа і праўда нам лепш жыць паасобку, — згадзілася Раечка. Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падсма́жаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад падсмажыць.
2. у знач. прым. Прыгатаваны смажаннем. [Мароз:] — Прыязджаем з Іванам Васільевічам — а там ужо стол з місай рыбы. Свежанькая, падсмажаная, масла на ёй кіпіць — смаката. Лобан. Падышла афіцыянтка. — Мне свіную адбіўную, з падсмажанай бульбай. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
распя́цце, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. распяць.
2. Крыж з фігурай распятага Хрыста, а таксама фігура распятага Хрыста. Пра тое, што гаспадыня была вельмі набожная, сведчыў доўгі рад ікон з металічным распяццем. Ракітны. Высокі крыж з распяццем хіліўся на бок. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сіго́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да сіга. Сіговая ікра. // Звязаны з лоўляй сіга. Сіговы промысел. // Зроблены, прыгатаваны з сіга, з сігом. Сіговая юшка.
2. у знач. наз. сіго́выя, ‑ых. Род рыб сямейства ласасёвых, які ўключае сіга, омуля, рапушку і інш.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спрадве́ку, прысл.
З незапамятных часоў, здаўна; заўсёды. [Жанчына:] — Пётру? Ай, дык яго ж тут ведаюць, мы ж тут спрадвеку жывём, нашай жа тут радні паўсяла. Быкаў. Зямля сыноў! Зямля бацькоў! Што даражэй для чалавека!.. З усіх вышынь, З усіх бакоў Яна мілейшая спрадвеку. Тармола.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)