тараба́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак.
Разм. Займацца пустымі размовамі, балбатаць. Брыгадзір нешта вельмі доўга абціраў ногі, потым тарабарыў з гаспадыняй і з Галяй. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тонкасуко́нны, ‑ая, ‑ае.
1. Звязаны з вырабам тонкага сукна; прызначаны для вырабу тонкага сукна. Тонкасуконны камбінат.
2. Пашыты, зроблены з тонкага сукна. Тонкасуконны бушлат.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тхаро́вы, ‑ая, ‑ае.
Зроблены з футра тхара. Тхаровае футра. □ [Пятрусь] цяжка дыхаў, шморгаў чырвоным прастуджаным носікам і ўсё адпіхваў з вачэй аблезлую тхаровую шапку. Місько.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уга́рны, ‑ая, ‑ае.
1. Спец. Які дае многа ўгару (у 1 знач.). Угарнае жалеза.
2. Звязаны з вытворчасцю пражы з адходаў прадзення. Угарная пража.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хлебасо́л, ‑а, м.
Гасцінны чалавек. Падаўняму Іван — хлебасол вялікі, любіў прыняць людзей з форсам, з размахам, каб пілі, елі, гулялі, колькі душа пажадае. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хуткаплы́ннасць, ‑і, ж.
Уласцівасць хуткаплыннага. Адышло маленства, мінае маладосць, падыходзіць сталасць з яе справамі і турботамі, з роздумам пра час, пра хуткаплыннасць жыцця. Куляшоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цыта́та, ‑ы, ДМ ‑таце, ж.
Даслоўная вытрымка з якога‑н. тэксту ці прамовы. [Прамоўца] прыводзіць дзесяткі два цытат з старажытных грэкаў і рымлян. Лынькоў.
[Ад лац. cito — заклікаю ў сведкі.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чарэ́шневы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да чарэшні. Чарэшневая галінка. // Выраблены, зроблены з чарэшні. Чарэшневая лыжка. Чарэшневая люлька. // Прыгатаваны з пладоў чарэшні. Чарэшневае варэнне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шархаце́нне, ‑я, н.
Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. шархацець, а таксама гукі гэтага дзеяння. Жураўліная песня .. злівалася з шолахамі лісту, з шархаценнем травы. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шпак, ‑а, м.
Пералётная пеўчая птушка атрада вераб’іных з чорным апярэннем. З бярозы на бярозу кулямі перашмыгваюць чорныя, як у сажы ўсе, шпакі. Мурашка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)