імча́цца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; незак.
Вельмі хутка перамяшчацца, ехаць, бегчы; несціся. Цягнік імчыцца. □ Весела званілі трамваі, з шумам імчаліся па вуліцах машыны, людзі спяшаліся на работу. Якімовіч. Сытыя стаеннікі імчацца, Ад язды ўгінаецца зямля. Панчанка. Селянін без шапкі з ускудлачанымі валасамі віхрам імчаўся на шпаркім кані. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
інспе́кцыя, ‑і, ж.
1. Тое, што і інспектаванне.
2. Установа, арганізацыя, якая інспектуе каго‑, што‑н. Санітарная інспекцыя. Аўтамабільная інспекцыя.
•••
Інспекцыя па якасці — спецыяльны орган, які ажыццяўляе ў СССР нагляд за якасцю прадукцыі.
Інспекцыя працы — спецыяльны орган у СССР для нагляду за захаваннем законаў аб працы.
[Лац. inspectio — нагляд.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
інтэрв’ю́, нескл., н.
Прызначаная для друку, радыё, тэлебачання гутарка якога‑н. грамадскага, палітычнага ці іншага дзеяча з карэспандэнтам па пытаннях, якія маюць грамадскі інтарэс. Даваць інтэрв’ю. Браць інтэрв’ю для газеты. □ Карэспандэнтка прыходзіла да .. [Барыса] і брала інтэрв’ю для нейкай газеты. Васілевіч. // Газетны артыкул, які выкладае змест такой гутаркі.
[Англ. interview — сустрэча, спатканне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ірадыя́цыя, ‑і, ж.
1. Павелічэнне (у выніку аптычнага падману) намераў светлых прадметаў на чорным фоне і, наадварот, па мяншэнне памераў цёмных фігур той самай велічыні на светлым фоне.
2. Распаўсюджанне працэсу ўзбуджэння або тармажэння ў цэнтральнай нервовай сістэме.
•••
Ірадыяцыя болю — распаўсюджанне болю за межамі пашкоджанага месца.
[Ад лац. irradiare — ззяць.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зло́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Разм. зніж. З’есці што‑н. — Э, бацька, не ўмееце вы па-лагернаму есці, — адказаў Кісяленка.. — Трэба тут без спеху, з пачуццём, толкам і расстаноўкаю. А вы цапу-лапу і няма! Так можна ўвесь бохан злопаць і не адчуць смаку... С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
змарко́ціцца, ‑кочуся, ‑коцішся, ‑коціцца; зак.
Разм. Змучыцца ад працяглай маркоты. — Даўно, вельмі даўно ўжо я ад цябе ліста не меў. І змаркоціўся ж я па гэтым моцна. Крапіва. Кожны раз, як дачка прыязджала дахаты, першае, што пытала маці — ці не змаркоцілася яе Танечка без бацькоў. Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зыбу́н, ‑а, м.
Зыбкае балота, якое ўтвараецца пры зарастанні азёр, рэк і пад. — Вазьмі Бандэрку. Ён цяжкі. Ён і праверыць, можна ісці па зыбунах з грузам ці не. Шашкоў. Імхі наступалі, плылі зыбуны, За горла няшчадна сціскалі рачулку. Зуёнак. // толькі мн. (зыбуны́, ‑оў). Рухомыя зыбучыя пяскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
буда́н, ‑а, м.
1. Буда з галля, саломы ці тонкага бярвення для часовага жылля; шалаш. Па ўсім беразе людзі секлі лазу, рабілі буданы, накрывалі іх свежай травою. Лупсякоў.
2. Разм. Верх, пакрыццё павозкі. Невялікія замораныя конікі цягнулі вазы, нагружаныя бедным сялянскім скарбам і пакрытыя палатнянымі буданамі. Лобан.
[Цюрк.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
буя́н, ‑а, м.
Той, хто схільны буяніць; скандаліст. Яшчэ на рэпетыцыях Іван, гэты ўсяму інстытуту добра вядомы буян, калі трэба было цалавацца, чырванеў і адмаўляўся. Карпюк. Усё мяне здзіўляла. Жанчыны, не па-вясковаму баявыя і спрытныя на язык, мужчыны — маўклівыя ў працы і буяны, калі вып’юць. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ла́дан, ‑у, м.
Пахучая смала некаторых трапічных дрэў (выкарыстоўваецца для абкурвання ў час рэлігійных абрадаў). Жалобная працэсія павольна рухалася па вуліцах, блішчалі рызы духавенства, плыў сіні дым ладану. Самуйлёнак.
•••
Баяцца як чорт ладану гл. баяцца.
Дыхаць на ладан гл. дыхаць.
Як чорт ад ладану гл. чорт.
[Ад перс. lâdan.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)