сос², -у, м. (разм.).

Нікацінавая смала, якая збіраецца пасля курэння ў цыбуку люлькі.

Ён прапах сосам, што за паўвярсты чуваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спа́дчыннік, -а, мн. -і, -аў, м.

Тое, што і спадкаемец.

|| ж. спа́дчынніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. спа́дчынніцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спажыва́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Тое, што і спажывец.

|| ж. спажыва́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. спажыва́льніцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разміні́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; зак. і незак., што.

Ачысціць (ачышчаць) ад мін.

Р. участак.

|| наз. разміні́раванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разнітава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; зак., што.

Зняць або паслабіць ніты¹ ў чым-н.

|| незак. разніто́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разую́чыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак., каго-што.

Зняць з жывёлы паклажу, уюк.

Р. вярблюда.

|| незак. разую́чваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раскавялі́ць, -вялю́, -ве́ліш, -ве́ліць; -ве́лены; зак., што (разм.).

Рассячы. разваліць, глыбока параніць.

Р. нагу сякерай.

|| незак. раскаве́льваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раскупо́рыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны; зак., што.

Адкрыць закупоранае.

Р. бутэльку.

|| незак. раскупо́рваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. раскупо́рванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расталкава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны; зак., што.

Растлумачыць, зрабіць зразумелым.

Р. правільнае рашэнне задачы.

|| незак. расталко́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расчыта́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

3 цяжкасцю разабраць невыразна напісанае.

Не расчытаў слова.

|| незак. расчы́тваць, -аю, -аеш, -ае.