падкузьмі́ць, -млю́, -мі́ш, -мі́ць; -мі́м, -міце́, -мя́ць; зак., каго (што) (разм.).

Паставіць у няёмкае, цяжкае становішча, падвесці.

Яго падкузьміла нявопытнасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падле́зці, -зу, -зеш, -зе; -ле́з, -зла; -ле́зь; зак.

Залезці пад што-н.

П. пад стол.

|| незак. падла́зіць, -ла́жу, -ла́зіш, -ла́зіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падпаро́ць, -пару́, -по́раш, -по́ра; -пары́; -по́раты; зак., што.

Распароць знізу або крыху знутры.

П. падкладку.

|| незак. падпо́рваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падпра́жыць, -жу, -жыш, -жыць; -жаны; зак., што і чаго.

Пражачы, прыгатаваць для яды.

П. боб.

|| незак. падпра́жваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падраўнава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; -нава́ны; зак., што.

Зрабіць больш роўным.

П. пляцоўку.

П. бараду.

|| незак. падраўно́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падхвалі́ць, -валю́, -ва́ліш, -ва́ліць; -ва́лены; зак., каго-што (разм.).

Трохі пахваліць.

П. вучня за адказ.

|| незак. падхва́льваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спа́рыць², -ру, -рыш, -рыць; -раны; зак., што.

1. Зварыць, утушыць у закрытай пасудзіне.

С. буракі.

2. Закіпяціць (малако).

С. малако.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спяка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., што (спец.).

1. Выклікаць спяканне (у 1 знач.).

2. Рабіць спяканне (у 2 знач.), агламерацыю.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ссёрбаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што. (разм.).

Сёрбаючы, з’есці якую-н. вадкую страву; высербаць.

|| незак. ссёрбваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стало́ўка, -і, ДМо́ўцы, мн. -і, -ло́вак, ж. (разм.).

Тое, што і сталовая (у 3 знач.).

Абедаць у сталоўцы.