лучы́ніна, ‑ы, ж.

Разм. Адна шчэпка лучыны. Паправіць матка лучыніну, адаб’е вугаль, каб яна не дыміла. Гарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заце́мрыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго-што.

Разм. Зацямніць. Нашых песень, светлых думак Нішто не зацемрыць. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ма́хала, ‑а, н.

Ужываецца ў выразах: махалам не адмахацца гл. адмахацца; хоць ты махалам махай гл. махаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нарадалю́бства, ‑а, н.

Любоў да народа. Нарадалюбства Чачота не выходзіць за рамкі лагодных сімпатый да народа. Барысенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

недагарэ́лы, ‑ая, ‑ае.

Які не згарэў поўнасцю. На свежай зімняй высецы валяліся недагарэлыя сукі і трэскі. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

недаку́раны, ‑ая, ‑ае.

Скураны не да канца. Піліп Андрэевіч занерваваўся, сунуў у попельніцу недакураную папяросу, нахмурыўся. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

незычлі́вы, ‑ая, ‑ае.

Які не зычыць дабра людзям, праяўляе непрыязнасць, непрыхільнасць да каго‑, чаго‑н. Незычлівая крытыка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

непаслядо́ўны, ‑ая, ‑ае.

Пазбаўлены паслядоўнасці; нелагічны. Непаслядоўныя погляды. Непаслядоўныя паводзіны. // Такі, які не кіруецца паслядоўнасцю. Непаслядоўны чалавек.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

непатрэ́бна, у знач. вык.

Без патрэбы. Не хацелася думаць аб ядзе, ды яна зусім была.. [Антосю] непатрэбна. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

несупастаўля́льны, ‑ая, ‑ае.

Які не супастаўляецца з чым‑н., які нельга супаставіць з чым‑н. Несупастаўляльныя вобразы.