Карму́шка1 ’пасуда для кармлення’, да корм (гл.).

Карму́шка2 ’страва з халоднай вады, кусочкаў хлеба з соллю або цукрам’ (Сцяшк.), да папярэдняга.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кле́пкі1 ’павекі’ (Сцяшк. Сл.). Гл. клепкаць і клепаць2.

Кле́пкі2 ’дубовыя дошчачкі для вырабу бочак’ (Сцяшк., Сержп. Грам., Гарб.). Гл. клёпках.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вага́ць ’паглыбляць барозны пасля сяўбы для сцёку вады’ (Жд., Інстр. I). Слова балтыйскага паходжання; параўн. літ. vagà ’баразна’, vagóti ’рабіць барозны’. Гл. вагаваць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вурну́ць ’украсці’ (Жд., 2). Няясна, магчыма, «імітацыйны» дзеяслоў для перадачы хуткага руху, суадносны з выклічнікам вур; гл. вуркаць (параўн. Васілеўскі, Прадукт. тыпы, 84).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ву́тнуць ’ударыць’ (нараўл., Арх. ГУ). З вы́тнуць ’тс’ з характэрным для поўдня Беларусі пераходам ы пасля губных у у пад націскам. Гл. цяць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вярту́шка ’прыстасаванне для вымярэння хуткасці і кірунку плыні ў рэках і азёрах, марах і акіянах’ (БРС). Запазычана з рус. мовы, дзе вертушка ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Адлі́ў ’стрэшка ўнізе франтона’ (Інстр. I), отливчики ’пад акном коса прыбітыя дошчачкі для аховы ад атмасферных ападкаў’ (П. С., 141) да ліць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́цік ’адтуліна ў лямпе для кнота’ (добр., Мат. Гом.). Да рот (гл.). Утворана ў выніку пераносу семантыкі паводле падабенства рэаліі з паўадкрытым ротам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сако́лле ’аддаленыя глухія месцы навокал’ (Яшк.). Ад кораня ‑кол‑ (гл. аколіца, наваколле) з прыст. са‑, тыповай для магілёўскіх гаворак, і суф. зборнасці ‑ле.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сурэніца (суреница) ’вежавіца, Turitis glabra L.’ (Меер Крыч.). Няясна (памылкова запісанае сурэпіца, гл. наступнае слова, аднак падобных назваў для ўказанай расліны не адзначана).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)