уга́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Спец. Які дае многа ўгару (у 1 знач.). Угарнае жалеза.

2. Звязаны з вытворчасцю пражы з адходаў прадзення. Угарная пража.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хлебасо́л, ‑а, м.

Гасцінны чалавек. Падаўняму Іван — хлебасол вялікі, любіў прыняць людзей з форсам, з размахам, каб пілі, елі, гулялі, колькі душа пажадае. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хуткаплы́ннасць, ‑і, ж.

Уласцівасць хуткаплыннага. Адышло маленства, мінае маладосць, падыходзіць сталасць з яе справамі і турботамі, з роздумам пра час, пра хуткаплыннасць жыцця. Куляшоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цыта́та, ‑ы, ДМ ‑таце, ж.

Даслоўная вытрымка з якога‑н. тэксту ці прамовы. [Прамоўца] прыводзіць дзесяткі два цытат з старажытных грэкаў і рымлян. Лынькоў.

[Ад лац. cito — заклікаю ў сведкі.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чарэ́шневы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да чарэшні. Чарэшневая галінка. // Выраблены, зроблены з чарэшні. Чарэшневая лыжка. Чарэшневая люлька. // Прыгатаваны з пладоў чарэшні. Чарэшневае варэнне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шархаце́нне, ‑я, н.

Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. шархацець, а таксама гукі гэтага дзеяння. Жураўліная песня .. злівалася з шолахамі лісту, з шархаценнем травы. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шпак, ‑а, м.

Пералётная пеўчая птушка атрада вераб’іных з чорным апярэннем. З бярозы на бярозу кулямі перашмыгваюць чорныя, як у сажы ўсе, шпакі. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разма́х, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. размахваць — размахнуць і размахвацца — размахнуцца (у 1 знач.).

2. Велічыня хістання, вагання якога‑н. цела; амплітуда. Размах маятніка.

3. Адлегласць паміж крайнімі пунктамі чаго‑н. разгорнутага, распасцёртага, разнятага. Размах крылаў арла. □ Хадакі занялі пракосы на ўвесь размах рук. Пальчэўскі. // Прастора, на якой распасціраецца што‑н. Поле ляжала роўнае як кінуць вокам, шэрае і радаснае ў сваім бязмежным размаху. Адамчык.

4. перан. Шырыня, смеласць ва ўчынках, дзейнасці; адсутнасць абмежаванасці, вузкасці ў праяўленні. Размах будаўніцтва. □ Любіў Максім Багдановіч народную песню за яе меладычнасць, эпічны размах і лірычную цеплыню. Майхровіч. З кожным днём культурнае жыццё вёскі набывала ўсё большы размах. Сергіевіч.

•••

З размаху; з усяго размаху — а) размахнуўшыся, з сілаю. Грысь першы раз у сваім жыцці з размаху секануў па той рэчы, якую з такой любоўю сам рабіў. Кулакоўскі; б) з разгону, з разбегу. Вярблюд і бухнуў у раку з размаху. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жир тлушч, род. тлу́шчу м.;

ры́бий жир ры́бін тлушч;

говя́жий жир лой;

свино́й (нутряно́й) жир здор;

гуси́ный жир шма́лец;

нагуля́ть жи́ру разг. нагуля́ць тлу́шчу (са́ла);

с жи́ру беси́ться з раско́шы шале́ць;

от жи́ру ло́пается (яго́) аж распіра́е.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́ручка ж.

1. (действие) вы́ручка, -кі ж., вызвале́нне, -ння ср.; парату́нак, -нку м.; дапамо́га, -гі ж.;

2. (деньги) вы́ручка, -кі ж., утаргава́ныя гро́шы; (заработок) зарабо́так, -тку м.;

прие́хали из ба́нка за вы́ручкой прые́халі з ба́нка па вы́ручку.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)