заснава́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто заснаваў што-н.

Заснавальнік навуковага метаду.

|| ж. заснава́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

інвентарызава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., што.

Зрабіць (рабіць) вопіс інвентару.

І. маёмасць.

|| наз. інвентарыза́цыя, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

інспе́кцыя, -і, ж.

1. гл. інспектаваць.

2. Установа, арганізацыя, якая інспектуе каго-, што-н.

Санітарная і.

|| прым. інспекцы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ка, прыназ. з Д.

Ужыв. ў спалучэнні «ка мне»; тое, што і да (у 8 знач.).

Ка мне прыйшлі сябры.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

каксава́ць, -су́ю, -су́еш, -су́е; -су́й; -сава́ны; незак., што (спец.).

Ператвараць у кокс.

|| наз. каксава́нне, -я, н.

|| прым. каксава́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

камента́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Асоба, якая каментуе што-н.

К. спартыўных перадач.

К. тэксту.

|| прым. камента́тарскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

канваі́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Той, хто канваіруе каго-, што-н.

Калона палонных з канваірамі.

|| прым. канваі́рскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

касаву́рыць, -ру, -рыш, -рыць; незак., што (разм.).

Глядзець коса, убок (пра вочы).

Вока касавурыць.

|| зак. скасаву́рыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

касця́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

1. Тое, што і шкілет.

2. перан. Асноўная, важная частка чаго-н.

К. арганізацыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ка́таржнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Тое, што і катаржанін.

|| ж. ка́таржніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. ка́таржніцкі, -ая, -ае.