адшмаргану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -шмо́ргнуты; зак., што.

Шмаргануўшы, адсунуць.

А. фіранку.

|| незак. адшмо́ргваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

азмро́чыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак., каго-што.

Зрабіць змрочным, сумным, маркотным.

А. настрой сябра.

|| незак. азмро́чваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

азнаямле́нчы і азнаямля́льны, -ая, -ае.

Той, які дае звесткі пра што-н., знаёміць з чым-н.

Азнаямленчая практыка.

А. візіт.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апі́цца, ап’ю́ся, ап’е́шся, ап’е́цца; ап’ёмся, ап’яце́ся, ап’ю́цца; апі́ўся, апіла́ся, апіло́ся; зак.

Тое, што і абапіцца.

|| незак. апіва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вадзі́цель, -я, мн. -і, -яў, м.

Тое, што і кіроўца.

В. тралейбуса.

В. таксі.

|| прым. вадзі́цельскі, -ая, -ае.

Вадзіцельскія правы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вапнава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; -нава́ны; незак., што (спец.).

Уносіць у глебу вапну.

В. кіслую глебу.

|| наз. вапнава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абры́днуць, -ну, -неш, -не; абры́днуў, -нула і абры́д, -дла; абры́дні; зак. (разм.).

Тое, што і абрыдзець.

Хлеб ніколі не абрыдне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абсе́яць, -се́ю, -се́еш, -се́е; -се́й; -се́яны; зак., што.

Правесці сяўбу, засеяць.

Абсеялі загоны адборным насеннем.

|| незак. абсява́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абслу́хаць, -аю, -аеш, -ае; зак., каго-што.

Абследаваць стан унутраных органаў шляхам выслухвання.

А. хворага.

|| незак. абслу́хваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абтрэ́сціся, -расу́ся, -расе́шся, -расе́цца; -расёмся, -расяце́ся, -расу́цца; -ро́сся, -рэ́слася; -расі́ся; зак.

Тое, што і атрэсціся.

|| незак. абтраса́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.