разразны́, ‑ая, ‑ое.

1. Які мае разрэз (у 2 знач.). Разразны каўнер.

2. Які складаецца з разрэзаных частак, кавалкаў. Разразная спінка паліто. □ У шафе запаслівага Паўла Данілавіча знайшлася разразная азбука, па якой вучыўся і я сам. Якімовіч.

3. Прызначаны для разразання, разрэзвання. Разразны нож.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ра́кавы 1, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да рака ​1. Ракавая клюшня. □ Прызнацца, і Міколка з бацькам .. да вялікай радасці дзеда баяўся лазіць і па ракавых пячорах. Лынькоў. // Прыгатаваны з ракаў. Ракавы суп.

ра́кавы 2, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да рака ​2. Ракавая пухліна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ральга́нг, ‑а, м.

Прыстасаванне для транспартавання грузаў; ролікавы транспарцёр. Хлопцы згружалі з платформы дошкі на гару. Двое другіх палонных былі на платформе; Алесь з Андрэем, беручы ад іх дошкі, пускалі па ральгангу ўніз, дзе іх прымалі і складвалі ў штабель чатыры пажылыя немцы. Брыль.

[Ням. Rollgang, ад Rolle — каток і Gang — ход.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расто́ркаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм.

1. Торкаючы, размясціць у розных месцах або на якой‑н. прасторы (пра ўсё, многае). Расторкаць фасолю па ўсёй градзе.

2. перан. Марна выдаткаваць, зрасходаваць. Абы-як растраціць, расторкаць прадукт можна, толькі хіба ж гэта парадак? М. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раўнале́жны, ‑ая, ‑ае.

1. Размешчаны ў адным кірунку з чым‑н.; які па ўсёй сваёй даўжыні знаходзіцца на роўнай адлегласці ад чаго‑н. Раўналежныя лініі. □ Тут якраз ішла вялікая грунтавая дарога, раўналежная да шашы. Чорны.

2. Які супадае з іншым; аднолькавы. Раўналежныя з’явы. Раўналежныя тэксты.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

само́хаць, прысл.

Разм. Па сваёй ахвоце. Крумкач ізноў пачаў яе [пумачку] прасіць: — Аддай мне, калі ласка, песню гэту. Калі самохаць мне не аддасі — я адбяру! Дубоўка. // Само сабой, мімаволі. Пасля стрэлу ў вінтоўцы яшчэ заставалася гільза ў патронніку, і Чубар зусім самохаць кляцнуў затворам. Чыгрынаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

серадня́к, ‑а, м.

1. Селянін-аднаасобнік, які мае невялікі зямельны ўчастак і апрацоўвае яго сваімі асабістымі сіламі, па свайму маёмаснаму становішчу знаходзіцца паміж бедняком і кулаком. Атрымаўшы зямлю, дапамогу, .. [Ларывон і Паліна] выбіліся з беднякоў у сераднякі. Шамякін.

2. Чалавек сярэдніх здольнасцей, які нічым асабліва не вызначаецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скараба́чаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад скарабаціць.

2. у знач. прым. Пагнуты, пакручаны; знявечаны. Ля старой скарабачанай асіны Юля прыпынілася. Сачанка. Апаў скарабачаны дубовы лісток, яго падхапіў вецер і пагнаў па алеі. Гурскі. Людзі з пятліцамі завіхаліся ля скарабачаных рэштак самалёта. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сне́даць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Есці раніцай. Снедалі рана, як снедаюць звычайна перад дарогай. Брыль. Калі Антаніна прыйшла на поле, Надзя і Волька, выжаўшы ўжо соткі па паўтары, сядзелі на снапах і снедалі. Васілевіч. Маці з бацькам снедалі з намі ў ранні час. Куляшоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спекуля́нт, ‑а, М ‑нце, м.

1. Той, хто займаецца спекуляцыяй ​1 (у 1 знач.). Спекулянтаў Савецкая ўлада не гладзіла па галоўцы. «ЛіМ». Спекулянты і пастаўшчыкі харчоў нажывалі на народнай нястачы велізарныя прыбыткі. «Весці».

2. перан. Той, хто імкнецца выкарыстаць што‑н. у карыслівых мэтах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)