барахо́льшчык, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Чалавек, які скупляе і перапрадае старыя рэчы.

|| ж. барахо́льшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

|| прым. барахо́льшчыцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вартаўні́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Чалавек, які ахоўвае, вартуе што-н.

Начны в.

|| ж. вартаўні́ца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. вартаўні́цкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ветраго́н, -а, мн. -ы, -аў, м. (разм., неадабр.).

Легкадумны, пусты чалавек.

|| ж. ветраго́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. ветраго́нскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

англама́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Чалавек, які захапляецца ўсім англійскім.

|| ж. англама́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. англама́нскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

англафо́б, -а, мн. -ы, -аў, м.

Чалавек, які ненавідзіць усё англійскае.

|| ж. англафо́бка, -і, ДМ -бцы, мн. -і, -бак.

|| прым. англафо́бскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

антыпо́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м., чый або каму (кніжн.).

Чалавек, процілеглы каму-н. па перакананнях, густах, уласцівасцях.

|| прым. антыпо́дны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

антысемі́т, -а, М -міце, мн. -ы, -аў, м.

Чалавек, які непрыязна, варожа ставіцца да яўрэяў.

|| ж. антысемі́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абвя́лы, -ая, -ае.

1. Прывялы, без жыццёвых сокаў (пра расліны).

Абвялая трава.

2. перан. Пазбаўлены сілы, бадзёрасці, здольнасці дзейнічаць, расслаблены.

А. ад слабасці чалавек.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ілгу́н і (пасля галосных) лгун, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Непраўдзівы чалавек; хлус, выдумшчык.

|| ж. ілгу́ння і (пасля галосных) лгу́ння, -і, мн. -і, -яў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

іншаве́рац, -рца, мн. -рцы, -рцаў, м.

Чалавек іншай веры, іншай рэлігіі.

|| ж. іншаве́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак.

|| прым. іншаве́рскі, -ая, -ае.