са́дніць, -ніць; безас.; незак. (разм.).

Пра шчымлівы, пякучы боль (пры раненні, апёку, раздражненні скуры і пад.).

Нага с.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пляво́к, пляўка́, мн. пляўкі́, пляўко́ў, м.

Выплюнуты згустак сліны, а таксама перан.: пра што-н. надта абразлівае, грубае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мо́ташна, безас., у знач. вык., каму.

1. Млосна, нядобра (пра стан здароўя).

2. перан. Агідна, прыкра.

Слухаць м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мро́іць, мро́ю, мро́іш, мро́іць; незак., пра каго-што, аб кім-чым і без дап.

Уяўляць у думках, марыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

надтрэ́снуты, -ая, -ае.

1. 3 невялікай трэшчынай.

Надтрэснутая шклянка.

2. перан. Які хрыпіць (пра голас, гукі).

Н. голас.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пакра́пваць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ае; незак.

Злёгку, з перапынкамі крапаць (пра дождж).

Стаў п. дождж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

памно́гу, прысл. (разм.).

У вялікай колькасці, многа (звычайна пра тое, што паўтараецца).

П. перапісваць адно і тое ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папрарыва́ць³, 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́е; -а́ны; зак., што.

Прарыць лычом у многіх месцах (пра жывёл).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паўзко́м, прысл.

Пра перамяшчэнне: прыпадаючы тулавам да паверхні, перабіраючы па ёй рукамі і нагамі.

Прабірацца куды-н. п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разбарса́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́ецца; зак. (разм.).

Развязацца (пра аборы і пад.).

|| незак. разбэ́рсвацца, -аецца.