напа́сць, -і, мн. -і, -ей, ж. (разм.).

Бяда, няшчасце.

Што за н. такая.

Ад напасці і чорт плача (з нар.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мезазо́йскі, -ая, -ае.

У выразе: мезазойская эра (спец.) — эра геалагічнай гісторыі Зямлі, якая ідзе за палеазойскай і папярэднічае кайназойскай эры.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сос², -у, м. (разм.).

Нікацінавая смала, якая збіраецца пасля курэння ў цыбуку люлькі.

Ён прапах сосам, што за паўвярсты чуваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

таксо́метр, -а, мн. -ы, -аў, м.

Механічны лічыльнік у таксі для ўліку яго работы і паказання кошту аплаты за праезд.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уме́нне, -я, н.

Здольнасць рабіць што-н., набытая ведамі, вопытам.

Пры ўменні ўсё можна зрабіць.

Пахваліць за ў. і стараннасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хуліга́нства, -а, н.

Грубае парушэнне правіл грамадскага парадку; паводзіны, у якіх заключаецца непавага да грамадства, да чалавека.

Пакараць за х.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цэнзу́ра, -ы, ж.

Сістэма дзяржаўнага нагляду за друкам і сродкамі масавай інфармацыі.

Ваенная ц.

Дазволена цэнзурай.

|| прым. цэнзу́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

э́кспарт, -у, М -рце, м.

Вываз тавараў, капіталаў, тэхналогій за мяжу з мэтай рэалізацыі; проціл. імпарт.

|| прым. э́кспартны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гуж, -жа́ м. (петля у хомута) гуж;

◊ узя́ўся за гуж — не кажы́, што не дуж — посл. взя́лся за гуж — не говори́, что не дюж

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адсядзе́ць сов., в разн. знач. отсиде́ть;

цэ́лы дзень ~дзе́ў чака́ючы — це́лый день отсиде́л ожида́я;

а. за растра́ту — отсиде́ть за растра́ту;

~дзе́ў нагу́ — отсиде́л но́гу