маркі́з, ‑а, м.

1. У некаторых краінах Заходняй Еўропы — дваранскі тытул, сярэдні паміж графам і герцагам. // Асоба, якая носіць гэты тытул. Усміхнуўся Янку Мішка: — Гэта ўсё старыя кніжкі — Пра маркізаў і піратаў, Мушкецёраў і абатаў. Грахоўскі.

2. Тое, што і маркграф.

[Фр. marquis ад лац. marchensis — начальнік пагранічнай маркі.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

со́тнік, ‑а, м.

1. Начальнік сотні воінаў у Старажытнай Русі.

2. У дарэвалюцыйнай Расіі — афіцэрскі чын у казацкіх войсках, які адпавядаў чыну паручніка ў пяхоце. // Асоба, якая мела гэты чын.

3. Начальнік адміністрацыйна-тэрытарыяльнай сотні на Украіне ў 16–18 стст.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

старо́ста, ‑ы, ДМ ‑у, м.

Гіст. У Вялікім княстве Літоўскім і феадальнай Польшчы — службовая асоба, якая ўзначальвала адміністрацыю павета або ваяводства. Крыху пазней .. [Слонім] стаў каралеўскай эканоміяй, тут жыў каралеўскі намеснік — староста. «Помнікі». Князь аддаў загад старасту арыштаваць хлопца. Вялюгін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

упаўнава́жаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад упаўнаважыць.

2. у знач. наз. упаўнава́жаны, ‑ага, м.; упаўнава́жаная, ‑ай, ж. Афіцыйная асоба, якая дзейнічае на падставе якіх‑н. паўнамоцтваў. [Андрыян Цітавіч] ужо амаль не стыкаўся дома: то ўпаўнаважаным ехаў у калгас, то дакладчыкам... Марціновіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хада́йнік, ‑а, м.

1. Той, хто хадайнічае за каго‑н.; заступнік, абаронца. Аляксандр Акімавіч быў нам сябрам, начальствам, добраахвотным хадайнікам па нашых больш ці менш важных справах. М. Стральцоў.

2. Уст. Асоба, якая вядзе чыю‑н. справу ў судах, установах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шынка́р, ‑а, м.

Уст.

1. Уладальнік шынка або прадавец спіртных напіткаў у ім. Не было патрэбы адбудоўваць карчму і не было каму заступіць месца старога шынкара: сыноў Абрам не меў, а дочкі павыходзілі замуж. Колас.

2. Асоба, якая займаецца шынкарствам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

экскурсаво́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Асоба, якая паказвае экскурсантам выстаўленыя для агляду экспанаты ці вядзе іх па выдатных, памятных мясцінах, суправаджаючы наказ неабходнымі тлумачэннямі. Мяркуючы па гаворцы, пытанне, хто будзе правадніком, экскурсаводам, ужо вырашана, — цяпер проста дамаўляюцца пра маршрут. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Маёр ’афіцэрскае званне ў арміі, міліцыі, вышэйшае за капітана’ і ’асоба, якая яго носіць’ (ТСБМ), ст.-польск. майоръ ’начальнік’, ’кіраўнік’ (1711 г.). Запазычана з польск. major < ням. Major < ісп. mayor, якое з лац. maior ’большы, старэйшы’ (Булыка, Запазыч., 195; Голуб-Ліер, 299).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ідыёт. Праз польск. idiota (параўн. ідзіво́т (Бяльк.) з рус.). З лац. idiōta ’недасведчаны, невук, прасталюдзін, прасцяк’ < грэч. ἰδιώτης ’прыватная асоба, міранін, прасцяк’ ад ἴδιος ’прыватны, уласны, асаблівы’. Слаўскі, 1, 443; Шанскі, 2, I, 14. Пад рус. уплывам усякаецца ‑а на канцы слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дзяжу́рны, -ая, -ае.

1. Які выконвае пэўныя абавязкі ў парадку чаргі.

Д. ўрач.

2. Які працуе ў час адпачынку іншых падобных устаноў.

Дзяжурная аптэка.

Д. магазін.

3. у знач. наз. дзяжу́рны, -ага, м., дзяжу́рная, -ай, ж., мн. -ыя, -ых. Асоба, якая дзяжурыць.

Д. па кухні.

4. Загадзя падрыхтаваны, пастаянна ўжывальны.

Дзяжурная страва ў рэстаране.

Дзяжурныя цытаты.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)