адве́дкі і во́дведкі, -дак.

1. Наведванне жанчыны, якая нарадзіла дзіця.

Прыйсці ў а. з пірагамі.

2. Тое, што і адведзіны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адга́дчык, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Чалавек, які ўмее адгадваць, адгадвае што-н.

|| ж. адга́дчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ад’е́здзіцца, -е́зджуся, -е́здзішся, -е́здзіцца; зак. (разм.).

Тое, што і ад’ездзіць (у 2 знач.).

Мы ўжо ад’ездзіліся, няхай цяпер другія ездзяць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адкі́даць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Адкінуць за некалькі разоў.

А. дровы з двара.

|| незак. адкіда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адклява́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -клюе́; -клява́ны; зак., што.

Клюючы, аддзяліць, адарваць, ад’есці.

А. чарвяка.

|| незак. адклёўваць, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аднасе́лец, -льца, мн. -льцы, -льцаў, м., чый або з кім (разм).

Тое, што і аднасяльчанін.

Не адставаць ад сваіх аднасельцаў!

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адправа́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак., каго-што (разм.).

Прымусіць пайсці адкуль-н.; выправадзіць, прагнаць.

|| незак. адправа́джваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адсцяба́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -ба́ны і адсцёбаць, -аю, -аеш, -ае; -цёбаны; зак., каго-што.

Набіць, сцябаючы; адлупцаваць, адхвастаць.

А. лазінай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адха́ркаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Пахаркаўшы, сплюнуць макроту, слізь.

|| незак. адха́ркваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. адха́ркванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адшмаргану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -шмо́ргнуты; зак., што.

Шмаргануўшы, адсунуць.

А. фіранку.

|| незак. адшмо́ргваць, -аю, -аеш, -ае.