разо́ра, -ы, мн. -ы, -зо́р і -аў, ж.
1. Доўгая канаўка на паверхні зямлі, праведзеная плугам у час ворыва.
Вузкія разоры.
2. Паглыбленне ў выглядзе канаўкі, зробленае плугам або лапатай на полі і агародзе для сцёку вады і для праходу.
Ісці разорай.
|| прым. разо́равы, -ая, -ае і разо́рны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
раме́снік, -а, мн. -і, -аў, м.
1. Чалавек, які займаецца, валодае прафесійным рамяством.
Дробны р.
2. перан. Той, хто працуе без творчай думкі, па шаблоне.
3. Вучань рамеснага вучылішча (разм.).
|| ж. раме́сніца, -ы, мн. -ы, -ніц.
|| прым. раме́сніцкі, -ая, -ае і раме́сны, -ая, -ае (да 1 знач.).
Р. промысел.
Рамесная праца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
раскро́іць, -кро́ю, -кро́іш, -кро́іць; -кро́ены; зак., што.
1. Кроячы, разрэзаць.
Р. матэрыял на касцюмы.
2. Парэзаць на часткі (пераважна пра хлеб).
3. Нанесці глыбокую сечаную рану, рассячы (разм.).
|| незак. раскро́йваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. раскро́йванне, -я, н. і раскро́й, -ю, м. (да 1 знач.).
|| прым. раскро́йны, -ая, -ае (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
рытм, -у, мн. -ы, -аў, м.
1. Раўнамернае чаргаванне якіх-н. элементаў (гукавых, рухальных).
Музычны р.
Р. верша.
Р. рухаў.
Танцавальныя рытмы.
Сардэчны р.
2. перан. Наладжаны ход чаго-н., размеранасць у праходжанні чаго-н.
Р. жыцця.
Рабочы р.
|| прым. рытмі́чны, -ая, -ае і ры́тмавы, -ая, -ае (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
рэлье́ф, -у, м.
1. Будова зямной паверхні, сукупнасць няроўнасцей сушы, акіянскага і марскога дна.
Р. мясцовасці.
Гарысты р.
2. Выпукласць, выпуклы відарыс на плоскасці.
Мэбля з рэльефамі і драўлянай мазаікай.
3. Від скульптуры, у якім відарыс з’яўляецца выпуклым або ўвагнутым у адносінах да плоскасці фону (спец.).
|| прым. рэлье́фны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
по́ўдзень¹, -дня, м.
1. Адзін з чатырох напрамкаў свету, супрацьлеглы поўначы.
Вецер з поўдня.
Вокны выходзяць на п.
2. Мясцовасць, размешчаная ў гэтым напрамку.
На поўдні Беларусі.
3. Мясцовасць з цёплым, гарачым кліматам, цёплыя краі.
Жыхары поўдня.
Адпачываць на поўдні.
|| прым. паўднёвы, -ая, -ае.
П. полюс.
П. тэмперамент (уласцівы жыхарам поўдня).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
права́л, -у, мн. -ы, -аў, м.
1. гл. праваліцца, праваліць.
2. Месца, якое правалілася, паглыбленне.
Глыбокі п. у гарах.
3. перан. Поўная няўдача ў якой-н. справе.
П. планаў інтэрвентаў.
4. перан. Адсутнасць яснага ўспрымання ўсяго навакольнага (пры некаторых хваробах, ап’яненні).
Правалы памяці.
|| прым. права́льны, -ая, -ае (да 2 знач.; спец.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
мужы́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.
1. Селянін (уст.).
2. Тое, што і муж (у 1 знач.; разм.).
3. Аб грубым нявыхаваным чалавеку (разм.).
|| памянш.-ласк. мужычо́к, -чка́, мн. -чкі́, -чко́ў, м. (да 1 знач.).
|| прым. мужы́цкі, -ая, -ае (да 1 знач.) і мужы́чы, -ая, -ае (да 1 і 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
навіга́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Спецыяліст у галіне навігацыі (у 2 знач.).
2. Пераноснае электроннае прыстасаванне, якое дазваляе з дапамогай спадарожнікавай сістэмы пракласці аптымальны маршрут з аднаго месца ў іншае і вызначыць месца на карце, дзе яно ў дадзены момант знаходзіцца.
Устанавіць н.
Аўтамабільны н.
|| прым. навіга́тарскі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
панчо́хі, -чо́х, адз. панчо́ха, -і, ДМ -чо́се, ж.
Выраб машыннага або ручнога вязання, які надзяваецца на ногі і заходзіць за калені.
Капронавыя п.
Конь у панчохах (перан.: з белай, светлай поўсцю на ніжніх частках ног; спец.).
|| памянш. панчо́шкі, -шак, адз. панчо́шка, -і, ДМ -шцы, ж.
|| прым. панчо́шны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)