мужыкава́ты, ‑ая, ‑ае.
Разм. Знешнасцю і манерамі падобны на мужыка (у 2 знач.). Які ж Бабейка спрытны чалавек! Недалёкі, здаецца, мужыкаваты ў горшым сэнсе слова, а які спрытны! Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мушы́ны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да мухі, уласцівы мухам. На сцяне вісеў партрэт старога рабіна ў ярмолцы, увесь у мушыных сляд[ах]. Бядуля. // Які складаецца з мух. Мушыны рой.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
непаспява́ючы, ‑ая, ‑ае.
Які мае дрэнную паспяховасць, адстае ў занятках. Непаспяваючы вучань. // у знач. наз. непаспява́ючы, ‑ага, м. Вучань, які мае дрэнныя адзнакі, адстае ў занятках. Работа з непаспяваючымі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
няпло́дны, ‑ая, ‑ае.
1. Які не прыносіць, дае мала пладоў. Няплодная вішня. Няплодная глеба.
2. Які не можа даць патомства. Аношка з жонкаю няплодны — Не павялося на дзяцей. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падвяне́чны, ‑ая, ‑ае.
Які прызначаны для абраду вянчання; які надзяваецца ў час вянчання. Падвянечны ўбор. □ Перад уяўленнем паўстала яна — нявеста — у падвянечным плацці з вэлюмам, чыстая, харошая, нявінная. Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папра́ўчы, ‑ая, ‑ае.
Які выкарыстоўваецца, служыць для перавыхавання каго‑н. Папраўчыя меры. □ — Байсака судзіў Ваенны трыбунал, які пазбавіў яго годнасці маёра і перавёў у радавыя байцы папраўчага батальёна. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пасмяро́тны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да перыяду пасля смерці каго‑н., які ўзнікае пасля смерці каго‑н. Пасмяротная слава. // Апублікаваны, арганізаваны пасля смерці аўтара. Пасмяротнае выданне твораў пісьменніка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паўнапра́ўны, ‑ая, ‑ае.
Які мае ўсе правы. Андрэю часова прыйшлося замяніць брыгадзіра шостай брыгады, які паехаў адпачываць на поўдзень. Атрымаўшы такія абавязкі, хлапец адразу адчуў сябе паўнапраўным калгаснікам. Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прагрэсі́ўны, ‑ая, ‑ае.
1. Які паступова ўзрастае. Прагрэсіўная аплата працы.
2. Які імкнецца да прагрэсу, перадавы ў палітычных, сацыяльна-эканамічных адносінах. Гаварыць пачаў Анры Люсан, рэдактар прагрэсіўнай газеты. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыбытко́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да прыбытку, з’яўляецца прыбыткам. Прыбытковыя працэнты. Прыбытковыя грошы.
2. Які дае, прыносіць прыбытак; даходны, выгадны. Прыбытковая справа. Прыбытковая галіна гаспадаркі. Прыбытковае прадпрыемства.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)