падкаўне́рык, -а, мн. -і, -аў, м.

Вузкая палоска белай матэрыі, якая падшываецца пад стаячы каўнерык форменнага адзення.

|| прым. падкаўне́рыкавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падпо́льшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Асоба, якая займаецца падпольнай дзейнасцю.

|| ж. падпо́льшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

|| прым. падпо́льшчыцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падхару́нжы, -ага, мн. -ыя, -ых, м.

У казацкіх войсках царскай арміі: званне, роўнае падпрапаршчыку, а таксама асоба, якая мела гэта званне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

па́йшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Уладальнік паю.

П. кааператыўнага таварыства.

|| ж. па́йшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

|| прым. па́йшчыцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пакупні́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Чалавек, які купляе што-н.

|| ж. пакупні́ца, -ы, мн. -ы, -ні́ц.

|| прым. пакупні́цкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пало́ннік, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Тое, што і палонны.

|| ж. пало́нніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. пало́нніцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

партшэ́з, -а, мн. -ы, -аў, м.

Род лёгкага пераноснага крэсла, у якім можна сядзець у паўляжачым стане.

|| прым. партшэ́зны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

набо́ршчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Рабочы, спецыяліст па друкарскім наборы.

|| ж. набо́ршчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

|| прым. набо́ршчыцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

надны́рачнікі, -аў, адз. надны́рачнік, -а, м.

Залозы ўнутранай сакрэцыі ў чалавека і вышэйшых пазваночных жывёл, якія знаходзяцца на верхнім баку нырак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нарма́ны, -аў, адз. нарма́н, -а, м. (гіст.).

Агульная назва плямён, якія насялялі Скандынавію ў 8—11 стст.

|| прым. нарма́нскі, -ая, -ае.