Ме́цішча ’спецыяльна адведзенае месца на рацэ для лоўлі рыбы’ (Прышч. дыс.). Да ме́та1. Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 45–46.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мулінэ ’баваўняныя або віскозныя штапельныя каляровыя ніткі для вышывання’ (ТСБМ). З рус. мулине́ ’тс’, якое з франц. moulinet ’суканы’ < mouliner ’сукаць шоўк’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кру́глік ’ялец’ (Крыв.). Вытлумачыць гэту назву цяжка. Магчыма, гэта звязана з формай галавы. Параўн. назвы для яльца головень‑елец (Каламіец, Рыбы, 21).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кіно́ ’від мастацтва і памяшканне для яго дэманстрацыі’ (ТСБМ). Праз рус. кино з ням. Kino (скарочаная форма Kinematograph) (Трубачоў, Дополн., 2, 234).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лаву́шка ’вулей, які ставяць для прываблівання рою’ (Др.-Падб., Сцяшк.; рас., Шатал., Мат. Гом.). Запазычана з рус. ловушка ’пастка’. Да лавіць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лаку́шы ’прыстасаванне для сушкі сена’ (смарг., Сл. паўн.-зах.). Відавочна, з’яўляецца скарочаным варыянтам рус. волокуша, пск. ’невялікі воз сена’, вяц. ’капа сена’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ла́кі, ла́кы (мн.) ’рогі драўляных віл, прызначаных для сена або саломы’ (пін., Нар. лекс.) — усечаная форма з відлакі, якое з польск. widłaki.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плане́т, плане́тка ’ручная прылада для праполкі і культывацыі глебы міжраддзяў’ (ТСБМ). Ад амерыканкай назвы фірмы “Planet”, што азначае ’планета’ (SWO, 1980, 576).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пляшня́ ’прылада ў выглядзе рычага для даставання з зямлі вялікіх камянёў’ (Скарбы). Відаць, з тпяяння < плённы, плятня < плячо (гл.), параўн. плячо каромысла.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пся́рня ’асобнае памяшканне для сабак’; ’сабакі, мноства сабак’ (Нас., Байк. і Некр.; мсцісл., З нар. сл.; ТСБМ, ТС). З польск. psiarnia ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)