гаспада́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак.
1. Займацца гаспадаркай (у 3, 4 знач.), весці гаспадарку. Навучыцца гаспадарыць. □ Быў ясны дзень, калі Марына адна, як і заўсёды цяпер, гаспадарыла дома. Чорны.
2. Бесцырымонна распараджацца, рабіць што‑н. па-свойму. Банкіры не адмовіліся гаспадарыць у Галівудзе. Філімонаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адгало́с, ‑у, м.
Тое, што і адгалосак. Часта і цяпер у цішы ночы звонкім адгалосам разлягаюцца па балоце гукі гармоніка. Чарот. Спі, змагар! Над магілаю цеснаю Краскі ўзыдуць з пасеяных слёз... Прыйдзе моладзь не раз к табе з песняю, Смела кінуўшы ўдаль адгалос. Васілёк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
апрана́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да апрануцца.
2. Насіць вопратку якога‑н. фасону або ў адпаведнасці з акалічнасцямі. Любяць і ўмеюць хораша апранацца ў Заполлі. Бялевіч. Успомнілася, што Станеўскі апранаўся не па сваіх сродках і абыходзіўся з усімі з робленай добразычлівай фамільярнасцю. Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
афіцы́йны, ‑ая, ‑ае.
1. Які ўстаноўлены ўрадам, адміністрацыяй, службовай асобай, выходзіць ад іх. Афіцыйная прапаганда. Афіцыйная асоба. Афіцыйны дакумент.
2. Зроблены па ўстаноўленай форме, з захаваннем усіх правіл, фармальнасцей. Афіцыйны прыём. Афіцыйнае запрашэнне. // перан. Халодна-ветлівы, стрыманы. Шчыра кажучы,.. [Лявонку] падабаўся афіцыйны тон размовы. Жычка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
алёс, алёсу і альсу, м.
Абл. Нізкі заліўны луг; зарослая хмызняком або трысцём нізіна; забалочанае месца. Побач з дарогай ляжаў цёмны дрымучы алёс. Там сярод дрэў угадваліся лаза, чарот і зялёныя завадзі. Ракітны. Нялёгка дарогаю гэтай ісці, Па алёсах глухіх, у высокім трысці. Зарыцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
антыпо́д, ‑а, М ‑дзе, м.
1. толькі мн. (антыпо́ды, ‑аў). Насельнікі двух дыяметральна процілеглых пунктаў паверхні зямнога шара.
2. перан. Людзі, групы людзей і пад., якім уласцівы процілеглыя погляды, якасці, густы. Ваця.. па сутнасці такі ж індывідуаліст-мешчанін, як і яго антыподы ў творы. Адамовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
выпа́рына, ‑ы, ж.
1. Тое, што і выпарэнне (у 2 знач.). Гэты дым асаджвалі ранкавыя туманы, але як толькі ўздымалася сонца над лесам, едкія выпарыны цягнуліся зноў. Пестрак.
2. Пот, які выступае па целе. Худзенькі.. тварык [Віці] пакрыўся выпарынай, над губой блішчэлі дробныя кропелькі поту. Стаховіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абру́бак, ‑бка, м.
Адсечаная частка чаго‑н. (дрэва, палена і пад.). Я са злосці схапіў абрубак калодкі і з усёй сілы шпу[р]нуў. Каваль. // Тое, ад чаго адсечана частка. Кручынавы мыліцы ляжалі на зямлі, а ён стаяў па адной назе, абапёршыся абрубкам другой на гусеніцу. Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абшыва́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Лодка з дошак, у адрозненне ад чаўна, які выдзёўбваецца з суцэльнага ствала дрэва. У адзін з такіх дзён я ўзяў вуды, пераплыў на абшыванцы Дняпро і па дарозе падаўся да віроў, на дальні заварот. Лупсякоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аглу́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. аглух, ‑ла; зак.
1. Страціць пачуццё слыху; стаць глухім. — Ты што?! — грымнуў гаспадар кулаком па стале. — Аглухла?.. Бажко. Такі шум, гоман на кірмашы, што чалавек ледзь не аглух. Якімовіч.
2. Стаць прыглушаным, заціхнуць (пра гукі). Гудок паравоза раптоўна аглух.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)