змяі́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да змяі, належыць ёй. Змяіны яд. Змяінае шыпенне.
2. перан. Каварны, злосны. Паглядзела пані ў прыгожы твар Марынкі змяінымі вачамі. Ваданосаў. Змяіная ўсмешка не сыходзіла з .. пафарбаваных губ [Любы]. Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзя́дзькаў, ‑ава.
Які належыць дзядзьку. Дзядзькава хата. □ У школе Мікалай хадзіў у ваеннай, дзядзькавай гімнасцёрцы, падпяразаны шырокім салдацкім поясам. Мележ. Цэлыя гадзіны сядзеў .. [Якуб] каля Марціна, калі той кляпаў касу, і не прапускаў ніводнага дзядзькавага руху. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
карабе́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да карабля, належыць караблю. Карабельныя снасці. Карабельны журнал. Карабельны грум. // Які служыць на караблі. Карабельны ўрач. // Прызначаны для будаўніцтва і рамонту караблёў. Карабельная сталь. Карабельная верф.
•••
Карабельны лес гл. лес.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тэўто́нскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да тэўтонаў, які належыць, уласцівы ім. Тэўтонскія плямёны.
•••
Тэўтонскі ордэн (гіст.) — каталіцкі духоўна-рыцарскі ордэн, ваенная арганізацыя нямецкага рыцарства ў 13–15 стст., якія праводзілі агрэсіўную палітыку ва Усходняй Еўропе.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хлебаро́бскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да хлебароба; належыць, уласцівы яму. Працаўнікі палёў праявілі сапраўды дзяржаўнае разуменне свайго абавязку, упартасць у дасягненні мэты, высокае хлебаробскае майстэрства. Машэраў. Хлебаробская душа кожнае каліва песціць, кожнае зярнятка беражэ. Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шляхе́чы, ‑ая, ‑ае.
Які належыць шляхце; у якім жыве шляхта. [Вінцэнты] першы павёў вёску на панскую зямлю і шляхечыя хутары. Чорны. [Чалавек:] — Няхлюда, табе толькі анучы на шляхечых засценках збіраць! — і вырваў з рук у Цітка лейцы. Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
яго́,
1. Р і В склон ад асабовых займеннікаў ён і яно. Вера разумела яго [Сымона] і спачувала яму. Зарэцкі.
2. У значэнні прыналежнага займенніка: які належыць яму. Яго сям’я. Яго кнігі. □ Яго [Навасада] мары ўвачавідкі ажыццяўляліся. Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кіта́йскі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да Кітая, кітайцаў, належыць ім. Кітайскія рабочыя. Кітайская мова.
2. Як састаўная частка некаторых батанічных і заалагічных назваў. Кітайская рыбка. Кітайская ружа.
•••
Кітайская грамата гл. грамата.
Кітайская сцяна гл. сцяна.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
казі́ны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да казы (у 1 знач.), належыць ёй. Казінае малако. Казіная шкура. Казіныя сляды. // Зроблены са шкуры, шэрсці, малака казы. Казіны сыр.
•••
Казіная ножка гл. ножка.
Загнаць у казіны рог гл. загнаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
камандзі́рскі, ‑ая, ‑ае.
Які маё адносіны да камандзіра, належыць яму. Камандзірскі загад. Камандзірскі вопыт. // Такі, як у камандзіра, уласцівы камандзіру. Камандзірскі голас. □ — Нарэшце ты бачыш, што гэта вельмі прыгожы чалавек: постаць стройная і высокая, паходка камандзірская. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)