стры́мер

‘чалавек, які накіроўвае відэапаток у інтэрнэт

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. стры́мер стры́меры
Р. стры́мера стры́мераў
Д. стры́меру стры́мерам
В. стры́мера стры́мераў
Т. стры́мерам стры́мерамі
М. стры́меры стры́мерах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ху́ткасць, -і, ж.

1. Ступень інтэнсіўнасці, шпаркасці руху каго-, чаго-н. або распаўсюджання чаго-н.

Поле ачышчалася ад снегу з небывалай хуткасцю.

Высокая х. стральбы.

2. Ступень скорасці руху або вярчэння некаторых машын (аўтамабіля, станка і пад.), звязанае з парадкам узаемадзеяння дэталей каробкі перадач.

Уключыць х.

Ехаць на трэцяй хуткасці.

3. У механіцы: адносіны пройдзенага целам шляху да часу, за які гэты шлях пройдзены.

Раўнамерная х.

|| прым. ху́ткасны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Х. аўтобус.

Х. доступ у інтэрнэт.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)