скрану́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што.

Зрушыць з месца. [Гарбачэня:] — Наравістаму каню пуга дапамагае. — Наадварот, — зазначыў падводчык, — ласкай хутчэй скранега з месца. Гурскі. Паравоз рыўком скрануў эшалон з месца. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

повора́чиваться

1. паваро́чвацца; пакру́чвацца; см. повёртываться, поверну́ться;

2. (быстро делать что-л.) прост. паваро́чвацца, варушы́цца;

повора́чивайся (поскоре́е) варушы́ся (хутчэ́й);

3. страд. паваро́чвацца, пакру́чвацца; см. повора́чивать.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паўпусты́ня, ‑і, ж.

Геаграфічная зона, якая па сваіх прыродных умовах з’яўляецца пераходнай паміж пустыняй і стэпам. Гэта быў не стэп, а хутчэй паўпустыня, дзе скрозь рэдкае травяное покрыва з палыну прасвечвала сухая глеба. Гавеман.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лі́цер, ‑а, м.

Спец. Дакумент на бясплатны або ільготны праезд якім‑н. транспартам. Чыгуначны ліцер. □ [Аксана] птушкай паляцела ў ваенкамат, каб там ведалі пра яе шчасце і хутчэй выдалі ліцер для паездкі да сыноў. Кавалёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зажда́цца, ‑ждуся, ‑жджашся, ‑жджэцца; ‑жджомся, ‑жджацеся; зак., каго-чаго.

Разм. Вельмі доўга ждаць; стаміцца ад доўгага чакання. — Толькі — каб хутчэй дадому, прасіся! Скажы: і так заждаліся, збалеліся душою!.. Брацікі, сястрычкі ждуць не даждуцца. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прышпо́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго.

Ударыць каня шпорамі пад бакі, прымушаючы бегчы хутчэй. Коннікі прышпорылі коней і праз некалькі секунд апынуліся каля сялян. Пальчэўскі. [Андрушка] .. прышпорыў каня і аж угалоп пусціўся па вуліцы. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рашчы́на, ‑ы, ж.

Абл. Рошчына. Дзверы для навасёлаў расчынены, Хоць бы высахла фарба хутчэй, Каб на кухні запахла рашчынаю, Вокны глянулі ў сотні вачэй. Барадулін. Слаўся, радасць хлебнага дня, спорся ў дзежцы рашчынай! Таўлай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прамару́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак.

Спазніцца, марудзячы; не зрабіць чаго‑н. своечасова. Машкін яшчэ больш намогся, каб паўзці хутчэй, бо яму здалося, што калі хоць крыху прамарудзіць, то ракета ўпадзе проста яму на плечы. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мару́да, ‑ы, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑дзе, Т ‑ай (‑аю), ж.

Разм. Чалавек, які вельмі павольна ўсё робіць. — Узарві спачатку масты, пасля — вадакачку і стрэлкі. Толькі хутчэй, а то вы маруды! Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

там.

1. прысл. У тым месцы, не тут.

Тут сонца свеціць, а там дождж ідзе.

2. прысл. Потым, затым, далей.

Там пабачым, што трэба рабіць.

3. часц. У спалучэнні з займеннікам «які» і прыслоўямі «дзе», «калі», «куды» ўжыв. для ўзмацнення адмаўлення чаго-н., указання на немагчымасць здзейсніць што-н. (разм.).

Дзе там тая дарога!

Балота адно.

Якія там грошы!

Дзе там!

4. часц. Ужыв. ў пабуджальных сказах для ўзмацнення пабуджальнасці (разм.).

Пастарайся там хутчэй закончыць работу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)