падубяне́ць, ‑ее, ‑еем, ‑ееце, ‑еюць; зак.
Разм.
1. Стаць цвёрдым, жорсткім ад холаду — пра ўсё, многае.
2. Тое, што і падубець (у 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
напу́льснік, ‑а, м.
Павязка, якая накладваецца на тое месца, дзе адчуваецца пульс (для засцярогі ад холаду, ад расцяжэння звязак пры гімнастычных практыкаваннях і г. д.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
патрэ́сціся, ‑трасуся, ‑трасешся, ‑трасецца; ‑трасёмся, ‑трасяцеся; пр. патросся, ‑трэслася і ‑траслася, ‑трэслася і ‑траслося; зак.
Трэсціся некаторы час. Патрэсціся ад холаду. Патрэсціся на калдобістай дарозе.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заме́рзнуць і замёрзнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. заме́рз, ‑ме́рзла і замёрз, ‑мёрзла; зак.
1. Ператварыцца ў лёд, зацвярдзець ад холаду. Вада ў вёдрах замерзла. □ Усё замерзла пад пялёнкаю Снегу белага, халоднага. Купала. Цяпер, зімою, багна замерзла, і вецер збірае ля кустоў гурбы снегу. Дадзіёмаў. // Пакрыцца лёдам, ледзяной коркай. Рэчка замерзла. Вокны замерзлі. □ Замерзла ноччу шпаркая, крыніца. Багдановіч. // Сапсавацца, выйсці са строю ад холаду. На вадакачцы замерзлі трубы. Матор замёрз.
2. Загінуць, памерці ад холаду. Замерзнуць у полі. □ Галубяняты яшчэ не замерзлі, варушыліся. Брыль. // Моцна азябнуць; прамерзнуць. Шафёр вылез, абышоў машыну, паглядаючы на колы, і загаварыў да Сцяпана: — Замерзлі, дзядзька Лазарук? Кавалёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пазамярза́ць, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́е; -а́ем, -а́еце, -а́юць; зак.
1. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв). Пакрыцца лёдам, замерзнуць — пра ўсё, многае.
Рэкі пазамярзалі.
2. Загінуць ад холаду — пра ўсіх, многіх або моцна замерзнуць — пра ўсіх, многіх.
Вераб’і пазамярзалі на марозе.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Сту́дзька ‘чалавек, які баіцца холаду, мярзляк’ (Нас.), ‘зяблік, берасцянка’ (Байк. і Некр.). Вытворнае ад студзіць з суф. ‑к(а). У апошнім значэнні, відаць, штучнае ўтварэнне, калька рус. зяблик.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
замаро́ка, ‑і, ДМ ‑роцы, ж.
Тое, што і замарачэнне. — Ад голаду і холаду гэта, замарока нейкая. Яна пройдзе, паляжыце толькі дзён колькі ў нас. Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мярцве́ць несов., в разн. знач. мертве́ть;
ру́кі ~ве́юць ад хо́ладу — ру́ки мертве́ют от хо́лода;
м. ад жа́ху — мертве́ть от у́жаса
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
здранцве́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Які страціў адчувальнасць, гібкасць ад холаду або нязручнага становішча; амярцвелы, адзеравянелы. Хведар доўга пляскаў рукамі, саграваючы здранцвелыя ад холаду пальцы. Новікаў. Каб крыху сагрэцца і размяць здранцвелыя са сну ногі, Мішка палез на высокую хвою. Лынькоў.
2. перан. Які прыйшоў у стан нерухомасці, знямення ад моцнага перажывання, страху і пад. Людзі пахаваліся па скляпах і, здранцвелыя, чакалі канца бою. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заме́рзнуць, -ну, -неш, -не; замёрз, -зла; -ні; зак.
1. Ператварыцца ў лёд або пакрыцца лёдам, ледзяной коркай.
Вада ў вёдрах замерзла.
Рэчка замерзла.
Вокны замерзлі.
2. Загінуць ад холаду або моцна азябнуць.
З. у полі.
Пасажыры замерзлі.
|| незак. замярза́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; наз. замярза́нне, -я, н.
Пункт замярзання.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)