спало́мнічаць

‘спаломнічаць у Рым’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. спало́мнічаю спало́мнічаем
2-я ас. спало́мнічаеш спало́мнічаеце
3-я ас. спало́мнічае спало́мнічаюць
Прошлы час
м. спало́мнічаў спало́мнічалі
ж. спало́мнічала
н. спало́мнічала
Загадны лад
2-я ас. спало́мнічай спало́мнічайце
Дзеепрыслоўе
прош. час спало́мнічаўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

уцэ́льваць

‘трапляць у цэль’

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. уцэ́льваю уцэ́льваем
2-я ас. уцэ́льваеш уцэ́льваеце
3-я ас. уцэ́львае уцэ́льваюць
Прошлы час
м. уцэ́льваў уцэ́львалі
ж. уцэ́львала
н. уцэ́львала
Загадны лад
2-я ас. уцэ́львай уцэ́львайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час уцэ́льваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сіно́дзік, -а, мн. -і, -аў, м.

У праваслаўнай царкве: кніга запісу імён памерлых для памінання іх у час набажэнства.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зато́е, злуч. супраціўны.

Але, у той жа час, аднак.

Дамогся справядлівасці, з. нажыў сабе ворагаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

віхля́вы, -ая, -ае (разм.).

Які хістаецца з боку ў бок у час руху.

Віхлявая паходка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прахадзі́ць, -аджу́, -о́дзіш, -о́дзіць; зак.

Правесці які-н. час у хадзьбе.

Паўдня прахадзілі па лесе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыбо́й, -ю, м.

Марскія хвалі, якія б’юць у бераг.

Час прыбою.

|| прым. прыбо́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хо́бі, нескл., н.

Захапленне чым-н., любімы занятак у вольны час.

Яго х. — збіранне марак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перамадзе́ць

‘пражыць пэўны час у цяжкіх умовах’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. перамадзе́ю перамадзе́ем
2-я ас. перамадзе́еш перамадзе́еце
3-я ас. перамадзе́е перамадзе́юць
Прошлы час
м. перамадзе́ў перамадзе́лі
ж. перамадзе́ла
н. перамадзе́ла
Загадны лад
2-я ас. перамадзе́й перамадзе́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час перамадзе́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

аблётаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак.,

1. каго-што. Лётаючы, пабываць (за кароткі час) у розных месцах (разм.).

А. горад.

А. знаёмых.

2. што. Выпрабаваць у час палётаў.

А. самалёт.

|| незак. аблётваць, -аю, -аеш, -ае (да 2 знач.).

|| наз. аблёт, -у, М-лёце, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)