прымя́цца, ‑мнецца; зак.
Стаць трохі памятым, прыціснуцца. Сена прымялася пад нагамі. □ Кусцік зялёнай травы прымяўся пад .. [Насцінай] мілай, слаўнай галавой. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
траві́на, ‑ы, ж.
Разм. Тое, што і травінка; адно каліва травы. Здавалася, што .. над прыгрэтай сонцам травінай загудзе пчала. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
простре́лII м. (лекарственное растение семейства лютиковых) сон-трава́, род. сон-травы́ ж., сон, род. сну м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
разноцве́тье ср.
1. (разнообразие цветов, красок) рознакаляро́васць, -ці ж.;
2. собир. (различные цветущие травы) разнакве́цце, -цця ср.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Бахо́р (травы і г. д.), бахо́р ’кветка васілёк сіні’, бахрі͡е ’кветкі’ (Бесар.). Цёмнае слова. Ці няма сувязі з ба́хур (гл.), параўн. асабліва польскую форму bachor ’бахур’ (яна ўжываецца і ў назвах прадметаў, напр., ’дручок з жалезным кручком’). Прынамсі для спалучэння бахо́р травы ’ахапка травы’ метафарычнае ўжыванне слова *бахор ’бахур’ зразумелае. З іншага боку, можа, ёсць сувязь з такімі словамі, як чэш., славац. bachor, серб.-харв. ба̏хор ’бруха’ і пад. (’бруха’ → ’штосьці выпуклае’ → ’ахапка’). Аб слав. групе слоў bachorъ, bachorъ, bachurъ гл. Ляскоўскі, RS, 26, 51–56.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вампі́р-трава ’пэўны від травы’ (КТС), вампір (заал.) ’тс’ (БРС). Перанос назвы вампір (гл.) на расліну.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Плі́шчык ’касмык травы на скошанай сенажаці’ (кобр., ЛА, 2). З ’плешчык, якое да плеш < плехі (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
дзірвані́сты, ‑ая, ‑ае.
Пераплецены каранямі травы; пакрыты дзірваном. Дзірваністая глеба. □ Перад уяўленнем паўстае дзірваністы ўзмежак з вялізным і густым кустом шыпшыны. Марціновіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
звя́лы, ‑ая, ‑ае.
Які звяў; вялы, завялы. Высокія травы, звялыя і паніклыя ўдзень ад гарачыні, цяпер узнімаліся ў вільготным дыханні.. зямлі. Самуйлёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ву́жар, вужа́рына ’выпаленае месца ў лесе, на балоце; яма ад выбранага торфу і травы’ (Яшк.). Гл. выжар.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)