ча-ча-ча́, нескл., н.

Хуткі танец лацінаамерыканскага паходжання, які выконваецца ў рытмічнай манеры, а таксама музыка да гэтага танца. Танцаваць ча-ча-ча. Аркестр іграе ча-ча-ча.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бу́льба, -ы, ж.

1. Аднагадовая агародная расліна сямейства паслёнавых з падземнымі клубнямі.

2. Клубні гэтай расліны, якія выкарыстоўваюцца як харч, корм і сыравіна.

Найлепшая ежа — б. з селядцом.

3. Назва беларускага народнага танца.

Бульба ў мундзірах — звараная ці спечаная з лупінамі бульба.

|| прым. бульбяны́, -а́я, -о́е (да 1 і 2 знач.).

Б. крухмал.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бале́т, -а, Ме́це, м.

1. Від сцэнічнага мастацтва, змест якога раскрываецца ў танцавальна-музычных вобразах.

Класічны б.

2. Тэатральнае прадстаўленне на пэўны сюжэт, змест якога даносіцца сродкамі танца, мімікі і музыкі, а таксама музычны твор, які ляжыць у аснове такога спектакля.

3. Калектыў артыстаў, якія выконваюць такое прадстаўленне.

|| прым. бале́тны, -ая, -ае.

Балетная школа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Матлёт ’назва танца’ (светлаг., Мат. Гом.). З польск. matelot (жвавы матроскі танец, які нагадвае працу матросаў на караблі’ < франц. matelote ’тс’ < с.-гал. mattenoot ’прыяцель, сябар’ (SWO, 459).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пляска ж. ско́кі, -каў ед. нет; та́нцы, -цаў ед. та́нец, -нца м.;

анса́мбль пе́сни и пляски анса́мбль пе́сні і та́нца;

ви́ттова пляска мед. ві́тавы ско́кі;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адкрышталізава́цца, ‑зуецца; зак.

1. Набыць форму крышталя.

2. перан. Выразна вызначыцца, скласціся. З пакалення ў пакаленне перадавалася і ўдасканальвалася ў Індыі мастацтва песні, музыкі, танца. У ім адлюстраваўся і адкрышталізаваўся вопыт народнага жыцця. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лянце́й ’танец — яго танцуюць ланцужком’ (нараўл., Мат. Гом.), ляньця́й ’від танца другой палавіны XIX ст.’ (беш., Касп.). Рус. лансье, алан. ланце, польск. lansjer. Запазычаны з франц. lansier ’кадрыля’ (Фасмер, 2, 552), ’від кантрданса’ (Слаўскі, 4, 49).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

казачо́к, ‑чка, м.

1. Памянш.-ласк. да казак ​1 (у 2 знач.).

2. У рускіх дваран, памешчыкаў — хлопчык-слуга, звычайна апрануты ў казакін і падстрыжаны па-казацку.

3. Народны танец з паступова нарастаючым тэмпам, а таксама музыка да гэтага танца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гало́п, ‑у, м.

1. Хуткі алюр, бег каня наўскач. Конь .. пусціўся ў шалёны галоп, і коннік не стрымліваў яго, не сцішаў. Лынькоў.

2. Даўнейшы танец у хуткім тэмпе, а таксама музыка да гэтага танца. Зайграць галоп.

•••

З месца ў галоп гл. месца.

[Фр. galop.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тарантэ́ла ’італьянскі народны танец, а таксама музыка да гэтага танца’ (ТСБМ). Культурнае запазычанне, магчыма, праз польск. tarantela ’неапалітанец танец’ з італ. tarantella ’тс’, утворанага ад назвы паўднёваітальянскага горада Taranto < лац. Tarentum, дзе ўзнік гэты танец (ЕСУМ, 5, 519; Голуб-Ліер, 477).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)