прыма́льны, -ая, -ае (кніжн.).

Такі, які можна прыняць, які не выклікае пярэчанняў.

Прымальная прапанова.

|| наз. прыма́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

непазбы́ўны, -ая, -ае (разм.).

Такі, які не праходзіць, ад якога цяжка пазбавіцца.

Непазбыўная туга.

|| наз. непазбы́ўнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

непапра́ўны, -ая, -ае.

Такі, які немагчыма або цяжка паправіць.

Непапраўная памылка.

Здарылася непапраўнае (наз.).

|| наз. непапра́ўнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

непрала́зны, -ая, -ае (разм.).

Такі, праз які немагчыма або цяжка прайсці, прабрацца.

Непралазная багна.

|| наз. непрала́знасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

неабжы́ты, -ая, -ае.

Такі, у якім яшчэ мала жылі; неасвоены для жылля.

Неабжытая кватэра.

|| наз. неабжы́тасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уда́члівы, -ая, -ае.

Такі, якому ўсё ўдаецца, справы якога заўсёды завяршаюцца ўдачай.

У. чалавек.

|| наз. уда́члівасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

узго́днены, -ая, -ае.

Такі, у якім дасягнута адзінства, згода (у 2 знач.).

Узгодненае рашэнне.

|| наз. узго́дненасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жу́хлы, -ая, -ае.

Такі, што страціў свежасць; няяркі, пацямнелы (пра фарбы, траву, лісце і пад.).

|| наз. жу́хласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

безбярэ́жны, -ая, -ае.

Такі шырокі, што не відаць берагоў; неаглядны, бязмежны.

Безбярэжная пустыня.

Безбярэжнае мора.

|| наз. безбярэ́жнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

непрадукты́ўны, -ая, -ае.

У граматыцы: такі, пры дапамозе якога не ўтвараюцца новыя словы.

Непрадуктыўныя суфіксы.

|| наз. непрадукты́ўнасць, -і, ж.