скараці́ць, -рачу́, -ро́ціш, -ро́ціць; -ро́чаны; зак.

1. што. Зрабіць кароткім або больш кароткім.

С. артыкул.

С. тэрмін адпачынку.

2. што. Зменшыць колькасна або па велічыні, у аб’ёме.

С. пасевы жыта.

С. расходы.

3. каго (што). Звольніць з работы, службы ў выніку скарачэння штату супрацоўнікаў (разм.).

Скараціць дроб — у матэматыцы: падзяліць лічнік і назоўнік на агульны дзельнік.

|| незак. скарача́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. скарачэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

каменда́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

1. Начальнік войск крэпасці або ўмацаванага раёна.

2. Вайсковы начальнік, які наглядае за дысцыплінай, парадкам і правільным нясеннем службы ў гарнізоне.

К. горада.

К. лагера.

3. Асоба, адказная за які-н. грамадскі будынак.

К. інтэрната.

|| прым. каменда́нцкі, -ая, -ае.

Каменданцкая гадзіна — забарона без спецыяльнага дазволу з’яўляцца на вуліцы населенага пункта ў пэўны час пры аб’яўленні ваеннага або асаднага становішча.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

непрыго́дны, ‑ая, ‑ае.

Такі, які не мае неабходных якасцей, не падыходзіць для чаго‑н.; нягодны. — Ты не думай, што я да нічога непрыгодны, — некалькі з папрокам прамовіў Ян. Пестрак. Радавы стралковага палка Ігнат Семяніцкі быў прызнаны непрыгодным для вайсковай службы і адпушчаны дадому. Палтаран.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пуце́йскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да чыгуначных пуцей зносін. Інжынер пуцейскай службы. □ Станцыі ў Махаўцы Ёсць пуцейская казарма, пафарбаваная ў жоўты колер — у ёй жывуць пуцявыя абходчыкі. Навуменка. Наколькі я разумею і разбіраюся ў пуцейскіх справах, дык мы доўга стаяць тут не будзем. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самаво́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Разм. Самавольная адлучка (са службы, з работы і пад.). Пайшоў.. [Амельчанка] ноччу з лагера ў самаволку, каб пагрэцца ў хаце лесніка, а там стаіць вартавы. Дудо. Сяржант Шаўчук, не ў прыклад сваім падначаленым, пайшоў аднойчы ў самаволку. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кары́сць, -і, ж.

1. Добрыя, спрыяльныя вынікі для каго-, чаго-н.

Прынесці к. радзіме.

2. Матэрыяльная выгада для каго-, чаго-н.; прыбытак.

Мець к. са сваёй працы.

Гаварыць на карысць каго-чаго — служыць доказам, пацвярджэннем дадатных якасцей каго-, чаго-н.

На карысць каго-чаго

1) са станоўчымі вынікамі для каго-, чаго-н.

Справа вырашылася на карысць работніка;

2) дзеля чыёй-н. выгады, карысці.

Змена месца службы пайшла яму на карысць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

развадзя́шчы, ‑ага, м.

Ваеннаслужачы, які выстаўляе вартавых на пасты і назірае за нясеннем імі службы. — Ты, Шкурдзя, будзеш за развадзяшчага, — распараджаўся Уладзік. — Як гэта за развадзяшчага? — А так, як у войску ў каравуле. Крапіва. — Развадзяшчы, — адказаў сержант Каваленка і ліхтарыкам асвяціў свой твар, каб Міхалёў пазнаў яго. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апалчэ́нне, ‑я, н.

1. У старажытнасці — войска, якое ў час вайны набіралася з шырокіх народных мас.

2. Дапаможнае войска, якое фарміруецца ў час надзвычайных абставін на добраахвотных асновах з асоб, якія вызвалены ад вайсковай службы. Такімі ж доўгімі здаваліся і ўсе наступныя дні, аж пакуль .. [Сяргей] не трапіў у народнае апалчэнне. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нестраявы́ 1, ‑ая, ‑ое.

1. Звязаны з нясеннем ваеннай службы не ў страі. Нестраявая часць. □ Было відно, што падпалкоўнік нестраявы камандзір і не свой чалавек тут, а госць. Шамякін.

2. у знач. наз. нестраявы́, ‑ога, м. Тое, што і нестраявік.

нестраявы́ 2, ‑ая, ‑ое.

У выразе: нестраявы лес гл. лес.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нячу́тны, ‑ая, ‑ае.

Такі, што не робіць шуму; якога не чуваць зусім; вельмі ціхі. Ішлі.. [пагранічнікі] у тую ноч, як заўсёды, па ўсіх правілах службы — самі нябачныя і нячутныя, аднак, бачачы і чуючы ўсё. Брыль. Каб не заснуць, [Ігнат] зноў падняўся і паціху, нячутнымі крокамі, доўга хадзіў па вагоне з канца ў канец. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)