ажы́ўленасць, ‑і, ж.

Уласцівасць і стан ажыўленага. Ажыўленасць руху.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

інстынкты́ўнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць інстынктыўнага; неўсвядомленасць, бессвядомасць. Інстынктыўнасць руху.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

інтэрнацыяна́льнасць, ‑і, ж.

Кніжн. Міжнароднасць, многанацыянальнасць. Інтэрнацыянальнасць рабочага руху.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мы́шца, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

Орган цела чалавека і жывёлы, здольны скарачацца і забяспечваць функцыю руху частак цела.

Сардэчная м.

|| прым. мы́шачны, -ая, -ае.

Мышачныя валокны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

загаро́да, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, -ро́д, ж.

1. Штучная перашкода для руху каго-, чаго-н.

Мінныя загароды.

Драцяная з.

2. Агароджа, загарадзь.

Заехаць за загароду.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тармазі́цца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -мо́зіцца; незак.

Затрымлівацца ў сваім развіцці, руху.

Справа тармозіцца.

|| зак. затармазі́цца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -мо́зіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

макраце́ла, ‑а, н.

Фізічнае цела вялікіх памераў. Траекторыя руху макрацела.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мультыпліка́цыя, ‑і, ж.

Спец. Кіназдымка асобных рысункаў або фігур, якія паказваюць паслядоўна размешчаныя моманты руху, ад чаго на экране атрымліваецца ілюзія руху нерухомых прадметаў. // Рысункі, фігуры, якія з’яўляюцца аб’ектам такой здымкі.

[Ад лац. multiplicatio — памнажэнне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зы́бкі, -ая, -ае.

1. Які можа зыбацца, гушкацца; гнуткі.

Зыбкае балота.

Зыбкая кладка.

2. Які знаходзіцца ў стане лёгкага руху, хістання.

Зыбкая паверхня возера.

|| наз. зы́бкасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бягу́чы, -ая, -ае.

1. Які знаходзіцца ў руху.

Бягучая вада.

Шукай бягучага ваўка след.

2. Які зараз адбываецца, цяперашні, штодзённы.

Бягучыя справы.

Б. момант.

|| наз. бягу́часць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)