Валаха́ты ’касматы’ (БРС, Клім., Крачк., Кольб.); валахаты ’тс’ (Федар., 7). Рус. волохатый, укр. волохатий, волохи ’валасы’, польск. włochaty ’тс’. Да волас. Паводле Брукнера, 627, х < с у зневажальных формах, як Moch < Moskal. Іншы пункт гледжання Фасмер (1, 345). Гл. таксама Рудніцкі, 1, 471.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гара́нтыя (БРС). Рус. гара́нтия (з Пятроўскай эпохі), укр. гара́нтія. Як і гарантаваць (гл.), запазычанне з франц. (garantie) або ням. (Garantie < франц.) мовы. Гл. Слаўскі, 1, 383; Фасмер, 1, 392; Шанскі, 1, Г, 27–28 (там і меркаванні аб магчымым польскім пасрэдніцтве); Рудніцкі, 802.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ато́ злучнік ’калі не, то’ (Нас., Касп.), ’таму што’ (Шат.), ’неадкладна, толькі што’ (Бір. дыс.). Рус., укр. ато́ з блізкімі значэннямі. З злучніка а + займеннік то; параўн. ат. Бернекер, 1, 21; Рудніцкі, 1, 40; Саднік-Айцэтмюлер, 1, 5. З дадаткам часціцы ўтворана атож (Касп.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бат ’бізун’ (Касп., Сцяшк. МГ). Параўн. рус. бат ’дубінка, дручок’, укр. бат ’дручок’, польск. bat ’бізун’, серб.-харв. ба̏т ’дубіна, дручок’, славен. bat ’тс’. Паходжанне слова няяснае. Агляд шматлікіх версій гл. Слаўскі, 1, 28; Фасмер, 1, 133; Рудніцкі, 86; Махэк₂, 41, 48. Параўн. батог.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Блехаваць ’хлараваць’ (Інстр. I), укр. бліхува́ти ’адбельваць (лён, палатно)’. Як і блех (гл.), запазычанне з польск. blechować, blichować (ням. bleichen). Шалудзька, Нім., 22; Рыхардт, Poln., 35. Наўрад ці ўсх.-слав. утварэнне ад блех (гл.). Няпэўна Рудніцкі, 148, які бачыць тут непасрэднае запазычанне з ням. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бу́чны ’буйны’ (Нас.; б. пшаніца). Укр. бучни́й. Мабыць, запазычанне з польск. buczny (падрабязна аб польскім слове Слаўскі, 1, 48). Рудніцкі (279–280) адносіць укр. бучни́й да бу́ча трывога, мітусня’ (да апошняга параўн. Фасмер, 1, 256). Параўн. ст.-бел. бучный ’ганарысты, надзьмуты’ (< польск.; Булыка, Запазыч.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вазон1 ’гаршчок з кветкамі’ (Шпіл., Янк. III). З польск. wazon (Сцяц. Нар.), якое, паводле Брукнера, 604, з’яўляецца ўласнапольскім утварэннем ад waza. Параўн. Фасмер, 1, 267; Рудніцкі, 1, 293.

Вазо́н2 ’выгін ракі на роўным месцы, парослы вакол алешнікам’ (Яшк.). Да вазоны1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ва́рты (БРС, Касп., Нас., Яруш., Гарэц., Шпіл., Бяльк.). Укр. ва́ртий. Запазычанне з польск. warty ’тс’ (а гэта з ням. wert ’тс’) (Брукнер, 603, Шалудзька, Нім., 25; Рыхардт, Poln., 110; Рудніцкі, 319; Кюнэ, Poln., 113 (параўн. яшчэ Міклашыч, 383; Брукнер, 603; Корбут, Wyrazy, 512, 520)).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Во́дліж ’адліга’ (Жд., 1). Укр. ві́дліж ’тс’. Ад адліг‑ (гл. адліга) пры дапамозе суф. ‑jь, відавочна, не без уплыву польск. odwilż ’тс’. Рудніцкі (1, 415), наадварот, для ўкр. відліж мяркуе паходжанне з польск. odwilż і ўплыў відлига, што больш складана і патрабуе яшчэ метатэзу л.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Га́блі ’вілкі з тупымі зубамі для насыпання бульбы’ (КЭС), ’вілы з густа пастаўленымі зубамі’ (Сцяшк.), укр. га́блі, ка́блі ’вілы з трыма зубамі’. Першакрыніцай з’яўляецца ням. Gabel ’тс’. Рудніцкі (778) прымае для ўкр. непасрэднае запазычанне з ням., а Шалудзька (Нім., 28) мяркуе пра пасрэдніцтва польск. gabel.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)