пуло́вер, ‑а, м.

Род трыкатажнага світэра без каўняра і засцежкі.

[Англ. pull-over.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хлары́н, ‑у, м.

Род штучнага валакна; тканіна з такога валакна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ледасе́к, -а, мн. -і, -аў, м.

Род сякеры, кіркі, прызначаны для высякання прыступак у лёдзе пры ўзыходжанні на горныя вяршыні.

|| прым. ледасе́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вара́н, ‑а, м.

Род буйных яшчарак, якія водзяцца ў паўднёвых краінах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стрэптако́к, ‑а, м.

Род бактэрый шарападобнай формы, якія ўтвараюць характэрныя ланцужкі.

[Ад грэч. streptos — ланцужок і kokkos — зерне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зака́знік, -а, мн. -і, -аў, м.

Род запаведніка, дзе часова забаронена паляванне, рыбная лоўля і дзе знаходзяцца пад асобай аховай расліны і жывёлы.

Бабровы з.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

слізня́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

1. Род малюска, які не мае ракавіны.

2. перан. Пра бязвольнага, нікчэмнага чалавека (разм., зневаж.).

|| прым. слізняко́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

куфэ́рак, -рка, мн. -ркі, -ркаў, м.

1. Невялікі куфар; тое, што і куфар.

2. Дарожная скрынка (род чамадана), звычайна прыгожа аформленая.

|| прым. куфэ́рачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

курасле́п, ‑у, м.

Род шматгадовых травяністых раслін сямейства казяльцовых; анемона. Жоўты кураслеп.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тупадзю́бка, ‑і, ДМ ‑бцы; Р мн. ‑бак; ж.

Род дзікай качкі.