таталітары́зм, ‑у, м.
Кніжн.
1. Адна з форм аўтарытарнай буржуазнай дзяржавы, якая характарызуецца яе поўным кантролем над усімі сферамі жыцця грамадства; таталітарны рэжым.
2. Напрамак буржуазнай палітычнай думкі, які апраўдвае антыдэмакратычную сістэму палітычнага кіравання і выступае за дыктатуру асобы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
біле́т, -а, М -ле́це, мн. -ы, -аў, м.
1. Дакумент, які дае права карыстацца чым-н.
Б. у кіно.
Праязны б.
Запрашальны б.
2. Дакумент, які сведчыць аб прыналежнасці каго-н. да палітычнай або грамадскай арганізацыі.
Прафсаюзны б.
3. Лісток з пытаннямі да таго, хто трымае экзамен, іспыт.
Экзаменацыйны б.
◊
Белы білет — пасведчанне аб няздольнасці выконваць ваенную службу.
|| прым. біле́тны, -ая, -ае (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
контруда́р, ‑у, м.
Адказ ударам на ўдар (у ваенных дзеяннях, у палітычнай барацьбе і пад.). Нам далі задачу: прарвацца на станцыю і ўсімі спосабамі, якія ў нас ёсць, паралізаваць контрудар, каб потым адразу ж наша дывізія пайшла ў наступленне. Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фарысе́й, ‑я, м.
1. У Старажытнай Іудзеі — член рэлігійна-палітычнай партыі, якая абараняла інтарэсы заможных і вызначалася фанатызмам і крывадушшам.
2. перан. Ханжа, крывадушнік. [Лабановіч пра сябе:] А ён... проста — манюка, хітрэц, фарысей, ашуканец,.. фальшываманетчык, бо выдае сябе не за тое, што ён ёсць... Колас.
[Ад стараж.-яўр. pārāš.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
курс¹, -у, мн. -ы, -аў, м.
1. Напрамак руху, шлях (карабля, самалёта і пад.).
Самалёт узяў к. на поўдзень.
2. перан. Кірунак якой-н. палітычнай, грамадскай дзейнасці.
К. на раззбраенне.
Знешнепалітычны к.
3. Цана, па якой прадаюцца (купляюцца) каштоўныя паперы, валюта.
Валютны к.
Змагацца за ўстойлівы к. рубля.
◊
У курсе чаго (быць) і ў курс чаго (увайсці, увесці) — пра дасведчанасць у чым-н.
|| прым. курсавы́, -а́я, -о́е.
К. рух.
Курсавая табліца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пункці́рны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да пункціру, з’яўляецца пункцірам. Пункцірная лінія. // перан. Ледзь акрэслены, зроблены ў агульных рысах, накідах. У гэтых фразах Багдановічу сапраўды, дзе тэзісна, дзе пункцірна, удалося акрэсліць атмасферу палітычнай барацьбы і культурнага жыцця ў Беларусі першых дзесяцігоддзяў XVI ст. Лойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фра́кцыя 1, ‑і, ж.
1. Уст. Група людзей, аб’яднаных прафесійнымі, цэхавымі інтарэсамі.
2. Арганізаваная група членаў палітычнай партыі, якая праводзіць яе палітыку ў парламенце, органах мясцовага самакіравання або ў іншых арганізацыях.
3. Частка палітычнай партыі, якая не згодна з генеральнай лініяй партыі і выступае з сваёй уласнай платформай; антыпартыйная групоўка.
фра́кцыя 2, ‑і, ж.
Спец.
1. Частка сыпучага або кускавога цвёрдага рэчыва або група блізкіх па якой‑н. прымеце рэчываў, выдзеленых дробнай перагонкай з чаго‑н. (раздробленага матэрыялу, вадкасці, раствору і пад.). Фракцыя нафты.
2. Частка зярністага матэрыялу, выдзеленая пры сартаванні чаго‑н. Буйная фракцыя пяску, Дробныя фракцыі шчэбеню.
3. Састаўная частка глебы, пароды. Фракцыя грунту.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
памфле́т, ‑а, М ‑леце, м.
Мастацка-публіцыстычны твор сатырычнага (часам палемічнага) характару, накіраваны супраць якой‑н. асобы, грамадскага ладу, палітычнай з’явы. Вершы «Адказ», «Эпігафія» [М. Танка] .. з’яўляюцца вострымі літаратурнымі памфлетамі, у якіх паэт-камуніст выкрыў здраду. У. Калеснік. Аб’ектам сатыры ў памфлеце могуць быць таксама і паасобныя адмоўныя з’явы грамадскага жыцця, недахопы людзей. А. Макарэвіч.
[Англ. pamphlet.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нейтра́льны, -ая, -ае.
1. Які захоўвае нейтралітэт у адносінах да дзяржаў, што ваююць.
Нейтральная краіна.
2. перан. Які не становіцца на чый-н. бок (у палітычнай барацьбе, спрэчках і пад.).
Заняць нейтральную пазіцыю.
3. Які не дае ні шчолачнай, ні кіслай рэакцыі (спец.).
Н. раствор.
4. Які не нясе ні адмоўнага, ні дадатнага зараду (спец.).
Нейтрон з’яўляецца нейтральнай, незараджанай часціцай.
○
Нейтральная зона (паласа), нейтральныя воды — такія, на якіх, згодна з пагадненнем, не павінны весціся ваенныя дзеянні, размяшчацца ваенныя сілы.
|| наз. нейтра́льнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прагра́ма, -ы, мн. -ы, -ра́м, ж.
1. План дзейнасці, работ і пад.
П. развіцця прамысловасці.
Сацыяльная п.
2. Выклад зместу і мэты дзейнасці палітычнай партыі, арганізацыі ці асобнага дзеяча.
П. навуковай канферэнцыі.
3. Кароткі выклад зместу вучэбнага прадмета.
П. па хіміі.
4. Змест тэатральных, канцэртных, цыркавых прадстаўленняў, радыё- і тэлеперадач, а таксама лісток з пералікам выконваемых нумароў, выступленняў, перадач і пад.
П. тэлеперадач.
5. Апісанне алгарытму рашэння задачы на мове ЭВМ (спец.).
|| прым. прагра́мны, -ая, -ае (да 2, 3 і 5 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)