паклы́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Пайсці павольна, стомленай хадою, хістаючыся, кульгаючы. Як бы там ні было, я, хоць і неахвотна, але ўзяў са стала .. гладышку, поўную да беражкоў малака, і, у чым стаяў, паволі паклыпаў разораю цераз поле на сцежку. Сачанка. Ступаючы на здаровую нагу і абапіраючыся па сукаватую палку, як на мыліцу, я павольна паклыпаў па паляне. Гамолка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

анда́нтэ,

1. прысл. Сярэдне-павольна, плаўна (пра тэмп выканання музычнага твора).

2. нескл., н. Музычны твор або яго частка, якія выконваюцца ў сярэдне-павольным тэмпе.

[Іт. andante.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пацо́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Час ад часу, злёгку цокаць. Калі-нікалі праязджала павольна калымага, пагрукваючы коламі па няроўным бруку, пацоквалі падкаваныя конскія капыты. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нявы́рашаны, ‑ая, ‑ае.

Які не атрымаў вырашэння. Столькі працы наперадзе! Столькі нявырашаных задач! М. Стральцоў. Павольна і стомлена ішоў я з тужлівымі і нявырашанымі пытаннямі. Кірэенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цвы́рканне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. цвыркаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Павольна плывуць над лугам белыя маленькія парасончыкі, з кароткім цвырканнем мільгаюць ластаўкі. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пхаць ’піхаць, штурхаць’ (ТСБМ, Нас., ТС, Бес., Шат., Гарэц.), ’напіхваць’ (Нас.; воран., Сл. ПЗБ), пха́цца (пхацьца) ’штурхацца, ціснуцца’ (Нас.; лоеў., Мат. Гом.; іўеў., Сл. ПЗБ), ’павольна ехаць’ (клец., Жыв. сл.), сюды ж пхнуць, пхну́цца ’штурхануць; павольна ехаць’ (ТС, Сл. ПЗБ, Гарэц., Мат. Гом.), а таксама пхену́ць ’штурхануць, піхануць’ (ТС), пхану́ць ’тс’ (брагін., Мат. Гом.). Гл. піхаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

усу́нуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -нься; зак., у што.

1. Прасунуцца ўнутр чаго-н., паказацца ў чым-н.

У дзверы ўсунулася галава хлопчыка.

2. Уваліцца, трапіць у што-н. (разм.).

У. ў студню.

3. Увайсці павольна, ледзь перастаўляючы ногі (разм.).

У хату ўсунулася старая жанчына.

4. Умяшацца, ублытацца ў што-н. (разм.).

У. ў спрэчку.

|| незак. усо́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Раздзе́нькаваць, раздзя́нькываць ’гутарыць павольна’, ’разносіць чуткі’ (Юрч. СНЛ), што да дзенькаць, дзя́нькаць ’весці пустыя размовы’ (Юрч. СНЛ). Гукапераймальнае ўтварэнне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Муглява́ць, муглёваць ’рабіць няспешна, памалу’ (ТС). Балтызм. Параўн. літ. mõglinti ’няўклюдна, павольна цягнуцца, брысці’, mū̃glinti ’ісці, цягнуцца’, mùgulis ’няўклюдны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пакры́се ’патроху, у невялікай колькасці, паступова, павольна’ (ТСБМ, Др.-Падб., Гарэц., Шн. 3). Ад па‑ і крыха ў месн. скл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)