дзя́цел, дзятла; мн. дзятлы, ‑аў; м.

Лясная птушка з доўгай моцнай дзюбай, якая здабывае ежу ў кары дрэў. Стракаты дзяцел. Чорны дзяцел. □ Даўгахвостыя дзятлы, у чорных вопратках з чырвонымі палоскамі, заўзята барабаняць па дрэвах сваімі вострымі дзюбамі — то дробна і часта, то расцяжна, з перапынкамі. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каплі́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Памянш.-ласк. да капліца; невялікая капліца. На адным канцы сяла старэнькая абымшэлая каплічка. Мурашка. Каля вёскі Лясная, што на Магілёўшчыне, даўно стаіць невялікая каплічка — помнік у гонар бітвы паміж войскамі Пятра І і шведскім корпусам генерала Левенгаўпта. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пе́рка ’лекавая лясная расліна’ (ТС). Да пяро́ (гл.). Магчыма, аформілася пад уплывам польск. piórko ў назвах: strusie piórko ’расліна мнаганожка, папараць, Polypodium L.’, а таксама ’Struthiopteria Hall.’ і ’Iresine L.’, orle piórko, piórko wodne.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сце́жка ж.

1. тропа́; стёжка;

лясна́я с. — лесна́я тропа́;

зві́лістая с. — изви́листая тропа́ (стёжка);

во́ўчыя ~кі — во́лчьи тро́пы;

2. перен. тропа́; стезя́;

жыццёвая с. — жи́зненная тропа́ (стезя́)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Муша́рыналясная трава карычневага колеру’ (глус., Янк. Мат.). Утворана ад му́ха (гл.) пры ад’ідэацыі лексемы віш (вішар, ⁺вішарына). Параўн. таксама мша́ры (гл.).

Мушары́на ’невялікая балоцістая мясцовасць, парослая мохам і альхой’ (палес., Талст.). Да імша́ра (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мя́дзеліна ’канюшына палявая, Trifolium campestre Schreb.’, ’дзікая лясная канюшына Medicago sativa’, ’поле, дзе расла люцэрна’ (віц., Кіс.; маладз., Яшк.). З дзяцеліна пад уплывам літ. medelis ’лясок’. Сувязь з літ. словам дапускае Непакупны (Baltistica, 8 (1), 101–102).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Валаво́кі (БРС). З рус. волоокий, якое з’яўляецца калькай грэч. βοῶπις ’валавокі’ (Шанскі, 1, В, 151). Аднак варта прыняць пад увагу дыялектную назву расліны валавока ’крапіўнік’, макед. волоока ’мальва лясная’. Параўн. таксама рус. смал. волопокий ’з вялікімі вачыма’, волоплястый.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Настаноўнік ’нейкая лясная лекавая расліна’ (ТС). Да пастанаўляць (настоноўляць) ’настаўляць’, настивіць ’паставіць’ (ТС), у канкрэтным значэнні ’паставіць на месца’, параўн. ілюстрацыю да назвы расліны: Ек подорвёцца человек, то вон помогав, г. зн. вяртае да нармальнага стану. Гл. настиўнік.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пацёркі ’мальва пагрэбаваная, Malva negieda WalIг’ (брэсц., Кіс.), пацёрнік ’мальва лясная, Malva silvestris L.’ (Бейл.). Укр. пацорки, чэш. мар. paterčl, paternuze. Да пацеркі, пацёр (гл.). Аб называнні расліны словамі, якія абазначаюць невялікія, круглыя прадметы, гл. Махэк, Jména rostl. 147.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бязлю́дны, ‑ая, ‑ае.

Ненаселены або маланаселены. Толькі свае песні спявае.. [лясны жаваранак] у бязлюдных мясцінах, дзе рэдка бывае чалавек, і мала хто чуе іх. Колас. // Такі, дзе не відаць або няма ў дадзены момант людзей. Сяргей пакрочыў у бок калгаснага двара пакуль што яшчэ бязлюднай вуліцай. Шахавец. Бязлюдная лясная дарога была зусім ціхая. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)