спаконве́чны, ‑ая, ‑ае.
Які існуе спакон вякоў, спрадвечны; пастаянны. І гудок пралятаў над, глухім гарадком І ляцеў за раку ў спаконвечныя нетры. Зарыцкі. Вобраз вячэрняй зоркі — гэта ж і ёсць спаконвечны вобраз беларускай народнай песні. Лойка.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
берасця́ны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да бяросты; зроблены з бяросты. Берасцяны кошык. Берасцяная труба. Берасцяны дзёгаць. □ Я хацеў табе сёння Ліст пісаць на кары берасцянай, Як пісалі калісьці Каханым сваім Палачане. Лойка.
•••
Берасцяныя граматы гл. грамата.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
урбаніза́цыя, ‑і, ж.
Гістарычны працэс, звязаны з канцэнтрацыяй насельніцтва, эканамічнага і культурнага жыцця ў буйных гарадах. Адзін з асноўных працэсаў, які адбываецца сёння на нашых вачах, — урбанізацыя краіны. Лойка. // Пашырэнне рыс, асаблівасцей, уласцівых гораду, на вясковае жыццё.
[Ад лац. urbus — горад.]
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
аб’ектывізава́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад аб’ектывізаваць.
2. у знач. прым. Рэальны, які аб’ектыўна існуе, тыпізаваны. Паэтызуючы рэвалюцыю, іх творцы [аўтары паэм 20‑х гадоў] не спынялі яшчэ ўвагі на канкрэтных падзеях, не ўздымаліся да стварэння аб’ектывізаванага вобраза героя рэвалюцыі. Лойка.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
замле́лы, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. Анямелы, адзеравянелы. Жанчына паспрабавала ўзняцца, але замлелыя ногі не слухаліся, і яна зноў апусцілася на траву. Стаховіч.
2. Млявы, вялы, расслаблены (пра стан чалавека). Пазірквае з ваўчка пагляд здзіўлены Замлелага малойчыка — вартаўніка. Лойка.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
рыпе́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. рыпець, а таксама гукі гэтага дзеяння. Пачуўшы галасы і рыпенне варот, на двор выбег Лёнька. Гамолка. Пад рыпенне гордых мачтаў Расслухаў я ў марскім гуле Калыскі скрып і голас матчын. Лойка.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
зо́ркасць, ‑і, ж.
1. Здольнасць добра бачыць; вастрыня зроку. Зоркасць вока маладая Смугу праб’е, прарэжа цьму. Колас.
2. перан. Праніклівасць, уважлівасцю назіральнасць. Калі мы гаворым аб прадбачлівасці Багдановіча-крытыка, гэтым лішні раз падкрэсліваем яго праніклівасць, глыбіню ягонае зоркасці. Лойка.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
узвялі́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго-што.
Кніжн. Праславіць; узнесці. Узвялічыць радзіму ў песнях. □ [Несцерка:] Хацеў я шкляра зняславіць, а цябе ўзвялічыць, ды ў апошнюю хвіліну ўсё .. сарвалася. В. Вольскі. Каб узвялічыць подзвіг партызанкі, Дубоўка называе яе беларускай Арыяднай. Лойка.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
уста́ў, устава, м.
Спец. Тып пісьма старажытных грэчаскіх, лацінскіх і славяна-рускіх рукапісаў, які вызначаўся прамым і вельмі акуратным напісаннем літар. [Кірыла Тураўскі:] Сеўшы на хлеб-ваду, Сляплюся па-над уставам, З сабою самім вяду Размовы пра дух і яву. Лойка.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
язмі́н, ‑у, м.
1. Дэкаратыўны куст сямейства каменяломнікавых з белымі пахучымі кветкамі, сабранымі ў невялікія гронкі. Зноў пахне ў руках тваіх язмін — Майго юнацтва весняга ўспамін. Лойка.
2. Субтрапічны куст сямейства маслінавых з пахучымі белымі, жоўтымі або чырванаватымі кветкамі.
[Фр. jasmin.]
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)