зацю́каць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Разм.

1. Забіць ударамі.

2. перан. Давесці да атупення; затукаць. Зацюкаць чалавека.

зацю́каць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Пачаць цюкаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

укако́шыць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; зак., каго.

Разм. груб. Забіць каго‑н. [Кулеш:] — Маеўскі — яго прозвішча. Яго бацька і сястра двух паліцаяў зімой укакошылі і да партызан уцяклі. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

актывізавацца, ажывіцца □ забіць крыніцай, падняць галаву

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

падра́ць, -дзяру́, -дзярэ́ш, -дзярэ́; -дзяро́м, -дзераце́, -дзяру́ць; -дзяры́; -дра́ны; зак.

1. што. Тое, што і парваць (у 1 і 2 знач.).

П. паперу.

П. адзенне.

2. каго. Разрываючы, забіць усіх, многіх (пра драпежных птушак, звяроў).

Каршун падраў многа курэй.

3. чаго. Пацерці на тарцы нейкую колькасць чаго-н.

П. крыху бульбы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прыкако́шыць ’прыбіць, забіць’ (карэліц., Нар. сл.; ваўк., Сл. ПЗБ). Да незафіксаванага *како́шыць, якое ўзыходзіць да прасл. *kokošiti (< *kokošь ’курыца; певень’) з шэрагам значэнняў, сярод якіх, аднак, семантыка, звязаная з ’біць’, адзначаецца толькі ў рускіх дыялектах, параўн. уладз. прикоко́шить ’пабіць, набіць’, калуж.забіць на мяса, зарэзаць’. Верагодна, сюды ж прыкуко́шыцца ’прыладзіцца’ (шальч., Сл. ПЗБ) з дысімілятыўнай варыятыўнасцю першага пераднаціскнога кораня і таксама да дзеясл. *како́шыць < *kokošiti, але з семантыкай (далейшым яе пашырэннем), якая адлюстравалася ў балг. коко́ша се ’ўсаджвацца, як квактуха’, славац. kokosiť sa ’надзьмуцца, натапырыцца’, што можа разглядацца як беларуска-славацка-балгарская ізалекса.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вбить сов. убіць, мног. паўбіва́ць; (забить — ещё) забі́ць, мног. пазабіва́ць;

вбить в го́лову убі́ць у галаву́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

затю́кать сов., прост.

1. (топором и т. п.) зацю́каць, пача́ць цю́каць;

2. (убить ударами) забі́ць, зацю́каць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

праоте́ц высок. праба́цька, -кі м.;

отпра́виться к праотца́м адпра́віцца на той свет;

отпра́вить к праотца́м забі́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

асі́навы оси́новый;

забі́ць а. кол (у магі́лу) — вбить оси́новый кол (в моги́лу);

дрыжа́ць як а. ліст — дрожа́ть как оси́новый лист

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падстрэ́ліць, ‑стрэлю, ‑стрэліш, ‑стрэліць; зак., каго.

Раніць або забіць стрэлам. Падстрэліць воўка. □ Пані Мар’я чытае пра восень і дождж... Нехта падстрэліў недзе жорава, і, абяссілены, ён асядаў на лузе. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)