паўміра́ць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.
Памерці — пра ўсіх, многіх. І яшчэ, што можна адзначыць з мінулага дзеда Талаша, дык гэта тое, што ў яго бацькі было дванаццаць дзяцей. Васьмёра з іх паўміралі малымі. Колас. Так з таго часу я і не бачыў бацькоў. Потым чуў ад людзей з таго боку, што яны доўга і не жылі: паўміралі маладымі... Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пакружы́ць сов., в разн. знач. покружи́ть;
хаце́лася падхапі́ць дзіця́ і п. вако́л сябе́ — хоте́лось подхвати́ть ребёнка и покружи́ть вокру́г себя́;
мы здо́рава ~жы́лі, паку́ль вы́біліся на даро́гу — мы здо́рово покружи́ли, пока́ вы́бились на доро́гу
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
апо́весць, ‑і, ж.
1. Мастацкі твор апавядальнага характару, які займае прамежкавае месца паміж раманам і апавяданнем. Аповесць К. Чорнага «Вясна». □ — Хачу напісаць аповесць, як на Палессі жылі дзве прыгожыя краскі-панны і што з гэтага выйшла, — смяялася Габрынька. Колас.
2. Апавяданне пра якую‑н. падзею ў яе паслядоўным развіцці. Моўчкі слухаў Ігнась журботную аповесць сына невядомых бацькоў. Мурашка. Стары тым часам цягнуў сваю аповесць. Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
знутры́, прысл.
1. З унутранай часткі, з сярэдзіны чаго‑н. Знутры раздаюцца галасы. // З унутранага боку; унутры чаго‑н. Дзверы лёгка адчыняюцца .. Я зачыняю іх, закладваю знутры на завалу. Асіпенка. [Борух з жонкай] жылі .. у маленькай хатцы, знутры і знадворку аблепленай глінай. Бядуля.
2. у знач. прыназ. з Р. Ужываецца пры абазначэнні прадмета, з унутранага боку якога распаўсюджваецца дзеянне. — Паравоз узарваны знутры топкі, значыць міна была падкінута ў топку. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
неўтаймава́ны, ‑ая, ‑ае.
Такі, якога цяжка, немагчыма ўтаймаваць, стрымаць, сцішыць. Светлае, ласкавае неба, неўтаймаваны.. акіян прыцягвалі да сябе позірк. Гамолка. Пасля вячэры неўтаймаваная моладзь сабралася на клубнай пляцоўцы зноў. Васілевіч. // Уласцівы такому чалавеку. Неўтаймаваная натура. // Надзвычайны ў сваім праяўленні, вельмі моцны. — Што, я ў цябе пытаюся? — .. [бацька] зноў кінуў на Міхася позірк, у якім было поўна неўтаймаванай лютасці. Дамашэвіч. Усе жылі адным неўтаймаваным жаданнем — наперад, наперад! Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зго́дна
1. нареч. согла́сно;
жылі́ яны́ з. — жи́ли они́ согла́сно;
2. в знач. предлога с тв. согла́сно, сообра́зно;
рабі́ць з. з зако́нам — поступа́ть согла́сно зако́ну;
з. з інстру́кцыяй — согла́сно инстру́кции;
◊ з арыгіна́лам з. — с по́длинным ве́рно
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ве́дацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Разм.
1. з кім‑, чым‑н. Мець справу; знацца. Каб не тая выпадковасць, дык, пэўна, ніколі і не ведаліся б, хоць жылі ў суседніх мястэчках — за якіх трыццаць кіламетраў адно ад аднаго. Марціновіч.
2. безас. Пра наяўнасць звестак аб кім‑, чым‑н. [Леўка:] — Не зналася і не ведалася, што ты, Макар Васільевіч, прыбыў у наш Рагозін, ды і не адзін, а з маладзіцай. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жыха́р, ‑а, м.
1. Той, хто пражывае дзе‑н.; насельнік. На партах сядзеў чалавек у цёмнай вопратцы, зусім не падобнай да футравай вопраткі жыхароў поўначы. Шамякін. [Ніна] цяпер гарадскі жыхар, студэнтка універсітэта! Лупсякоў. / Пра жывёл, птушак, рыб і пад. Сярод лясных жыхароў .. [людзі] былі самыя слабыя, самыя няшчасныя. Маўр.
2. Той, хто жыве ў памяшканні; жылец. З парога .. [гаспадыня] баязліва паглядзела на тонкую перагародку майго пакоя, за якой ужо жылі новыя жыхары, Грачовы. Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сусе́дства, ‑а, н.
1. Блізкасць з кім‑, чым‑н. па месцу жыхарства. Камсамолкі з інтэрната № 2 узялі шэфства над хлопцамі, што пасяліліся па суседству з імі. Грахоўскі. [Некрашэвічы і Нарбутовічы] жылі па суседству, але ў хату адзін да аднаго не заходзілі. Чарнышэвіч. // Блізкасць, сумежнасць з кім‑, чым‑н. па месцу знаходжання, размяшчэння. Стаіць .. [хата] наводшыбе і ў блізкім суседстве з хмызняком ускрай балота. Колас. Суседства з рынкам прыносіла і нямала забаў. Бачыла.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чужа́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Пазбягаць, цурацца каго‑н. Нейкі час .. [муж і жонка Раманюкі] жылі, як два чужыя чалавекі, выпадкова з’яднаныя гешэфтам: называлі адзін аднаго на «вы», чужаліся. Карпюк. Да .. [Пшанічнага] раптам перамяніліся ўсе дружбакі, пачалі чужацца хлопца. Быкаў. // Адмаўляцца ад чаго‑н., пазбягаць чаго‑н. (якіх‑н. дзеянняў, спраў, сфер жыцця і пад.). Крытык не чужаецца гісторыі, але кожны раз, калі звяртаецца да яе, спрабуе асвятляць з пазіцый сённяшняга дня. Юрэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)