чысця́к, ‑у, м.
Травяністая расліна сямейства казяльцовых, якая цвіце звычайна ранняй вясной і мае жоўтыя бліскучыя кветкі. Залаты чысцяк, сінія і белыя пралескі адцвілі, на змену ім узышлі яркія россыпы другіх кветак, ужо летніх — смолкаў, белазёраў. Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вінёўка, ‑і, ДМ ‑нёўцы; Р мн. ‑нёвак; ж.
1. Сорт позніх, распаўсюджаных на Беларусі, груш, на якіх растуць зеленавата-жоўтыя кісла-салодкія плады.
2. Плод гэтай грушы. Аж у хаце, здавалася, чуваць было, як пахнуць у садзе бэры і вінёўкі. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бабо́ўнік, ‑у, м.
1. Тое, што і бабок. Тут былі снітка, асот, бабоўнік, трысцё, сітнік, дуброўка, дзядоўнік, аер, гарлачыкі жоўтыя, лілея белая, ліпа, дзьмухавец, званочкі, ключыкі. Дубоўка.
2. зб. Сцяблы бобу.
3. Дэкаратыўная кустовая расліна сямейства ружакветных, з насення якой вырабляецца міндальны алей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
го́рбіцца, ‑блюся, ‑бішся, ‑біцца; незак.
1. Выгінаць спіну гарбом; сутуліцца. Ад двухпудовага рэчавага мяшка дзяўчына крыху горбілася. Карпюк. Заранік горбіўся, трос галавой, аднак хавацца пад страху не думаў. Хадкевіч.
2. Паднімацца гарбом, утвараць выпукласць. Навакол сінелі лясы і горбіліся жоўтыя ад іржышча ўзгоркі. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заклёпка, ‑і, ДМ ‑пцы, ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. заклёпваць — закляпаць.
2. Р мн. ‑пак. Металічны шпень з шырокай галоўкай на адным канцы, прызначаны для змацавання металічных частак чаго‑н. На зашмальцаваных тронках нажа ярка вызначалася жоўтыя заклёпкі накшталт рыбіных вачэй. Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
растру́б, ‑а, м.
1. Расшырэнне на канцы трубы; прадмет такой формы. Скрыўленыя чорныя раструбы вентылятараў басавіта гулі над электрапечамі. Савіцкі.
2. Расшыраная частка якога‑н. адзення, абутку. Боты з раструбамі. □ На руках у Сценкі былі рукавіцы — скураныя, жоўтыя, з раструбамі да самых локцяў. Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
філянго́вы, ‑ая, ‑ае.
З філёнгамі (у 1 знач.). [Бацька:] — Будзеш сам жыў-здароў — новую хату збудуеш... Дзверы ўставіш філянговыя, высокія. Грамовіч. Шырыня хаты з трыма вокнамі на вуліцу, жоўтыя філянговыя аканіцы, гонтавы дах на падшыўцы — усё гаварыла, што тут жыве чалавек з густам, гаспадар. Ермаловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паблядне́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Які стаў бледным. Пабляднелы твар.
2. Які страціў свае яркія фарбы, стаў цьмяным. Пабляднелыя зоркі. □ Ні пра смерць, ні пра раны не думалася, калі крануўся ноччу эшалон са станцыі, пакінуўшы за сабою пабляднелыя ў белаватай імгле туманаў жоўтыя і чырвоныя агні семафораў. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кама́шы, ‑аў; адз. камаш, ‑а, м.
Разм. уст. Мужчынскія чаравікі, туфлі (першапачаткова чаравікі з гумавымі ўстаўкамі па баках, без шнуроўкі). Хлопец чамусьці прыбраўся як на вечарынку: цёмна-шэрыя каверкотавыя штаны навыпуск.., старанна наглянцаваныя камашы. Хадкевіч. Міхалка падняў нагу і паказаў жоўтыя падношаныя камашы на тоўстай скураной падэшве. Ермаловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
махаві́к 1, ‑а, м.
Кола вялікага дыяметра з масіўным вобадам, якое забяспечвае раўнамерны рух механізма. Рытмічна пляскаў пас, што ішоў ад махавіка трактара. Шамякін.
махаві́к 2, ‑а, м.
Грыб на тонкай ножцы з жоўта-бурай шапкай. Лес вялікі, грыбоў — хоць касой касі: на імшарынах — махавікі, як жоўтыя сонцы. Лось.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)