жаўці́ць, жаўчу́, жо́ўціш, жо́ўціць; незак., што.

Рабіць жоўтым, афарбоўваць у жоўты колер.

|| зак. вы́жаўціць, -жаўчу, -жаўціш, -жаўціць; -жаўцены (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ясна-...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. ясны (у 2 знач.), чыстага светлага тону, напр.: ясна-жоўты, ясна-зялёны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жаўця́к

жоўты пясок’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. жаўця́к
Р. жаўцяку́
Д. жаўцяку́
В. жаўця́к
Т. жаўцяко́м
М. жаўцяку́

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

крэмава-...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: крэмавы (у 2 знач.), з крэмавым адценнем, напр.: крэмава-белы, крэмава-жоўты, крэмава-ружовы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

калара́дскі,

У выразе: каларадскі жук — буравата-жоўты з чырвонымі палоскамі бульбяны шкоднік сямейства лістаедаў, які аб’ядае лісце бульбы і іншых паслёнавых культур.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жаўтля́вы, ‑ая, ‑ае.

Злёгку жоўты, жаўтаваты.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

светла... і светла-.

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па знач. слову «светлы» (у 3 і 4 знач.), напр.: светлавалосы, светлатвары; светла-жоўты, светла-сіні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

медна... і медна-...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. медны (у 1, 2 і 4 знач.), напр.: меднапракатны, меднарудны, медна-бронзавы, медна-буры, медна-жоўты, медна-чырвоны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кары́чневы, -ая, -ае.

1. Цёмны, буравата-жоўты (колеру жолуда або карыцы).

Карычневае паліто.

2. у знач. наз. кары́чневыя, -ых. Аб людзях, групах людзей, арганізацыях, блізкіх да фашызму, фашысцкай ідэалогіі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жо́ўценькі, ‑ая, ‑ае.

Ласк. да жоўты (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)