прыбо́рка, ‑і, ДМ ‑рцы, ж.

Прыбіранне; уборка. Бадай гадзіну адняла прыборка, а заснула Ганна Сымонаўна каля трэцяй гадзіны. Дубоўка. — Ведаеш што, Ганечка, — раптам мяняе план прыборкі Анюта, — вазьмі вось гэты дзяркач і пайдзі чысценька двор замяці. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пярэ́сціна, ‑ы, ж.

Разм. Вялікая пляма другога колеру на шэрсці жывёлы, пер’і птушак. На плоце, што адгароджваў гэты двор ад вуліцы, стаяў на моцных шышкаватых нагах прыгожы і магутны певень — шыза-чырвоны, з доўгімі залацістымі пярэсцінамі на шыі. Чыгрынаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уві́шнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць увішнога; жвавасць, спрытнасць. Суседзі па кватэры палюбілі Марынку за яе жвавасць, увішнасць і пасябравалі з ёй. Хадкевіч. Васіліна са старым Макарам Дубовікам, якія ў гэты час былі ля кухні, нават здзівіліся гэткай увішнасці гаспадароў. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

удо́вы, ‑ая.

Разм. Які (якая) з’яўляецца ўдаўцом (удавой). Даказана і войнамі, і голадам. Што падаюць раней Мужчыны-волаты. Жанчыны ж Застаюцца жыць удовымі, Засмучаныя думкамі бядовымі. Свірка. А можа дзядзька Ігнат быў у гэты перыяд жыцця ўжо ўдовы? «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хапу́га, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑пузе, Т ‑ай (‑аю), ж.

Разм. Той, хто хапае; прагны да нажывы; хабарнік, злодзей. Абнюхаў гэты ціхі кут Якісьці поп-хапуга, Царкву рашыў паставіць тут, Зрабіць святым паслугу. Жычка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Ма́цер, ма́цяр ’матка’ (Нас., Яруш., Касп., Пан. дыс.; докш., Янк. Мат.; пух., З нар. сл.; ДАБМ, к. 89). Укр. ма́тір, рус. ма́терь, польск. macierz, н.-луж. maśeŕ, в.-луж. maćer, славац. mater, серб.-харв. дыял. матер, макед., балг. матер, матър. Прасл. materь — форма з ускоснага (вінавальнага) склону лексемы mati > ма́ці (гл.); гэты пераход адбыўся пад уплывам асноў назоўнікаў на ‑i. Сюды ж ма́цер‑божое слёзкі ’дрыжнік сярэдні, Briza media L.’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Маёвы 1 ’майскі’ (Нас., ТСБМ). Да май 1 (гл.). Суф. ‑ов больш характэрны для народнай мовы; магчыма, гэты суфікс пранік з польск. мовы, параўн. укр. майовий, польск. majowy, чэш., славац. májový. У іншых слав. і ў бел. літар. мовах тут выступае суф. ‑ск‑. Сюды ж: кобр., драг., стол. маёвыя, маёвы грыбы, маёвэі грыбэ́ > ’вясеннія грыбы’ (Жыв. сл.).

Маёвы 2 ’зялёны (аб колеры)’ (Нас., ТСБМ, Касп.). Да май 2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абліцо́ўка, ‑і, ДМ ‑ўцы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абліцоўваць — абліцаваць.

2. Слой будаўнічага матэрыялу, які пакрывае паверхню асноўнага матэрыялу (для трываласці і прыгажосці). Светлая абліцоўка надавала.. [дому] лёгкасць, у гэты дом хацелася зайсці. Шахавец. // Матэрыял, якім абліцоўваюць. Керамічная абліцоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ко́тлішча, ‑а, н.

Абл.

1. Месца жыхарства, сяліба. Самы старэйшы сын, Міця, радзіўся яшчэ на дзедавым котлішчы. Навуменка.

2. Род, сям’я. — А паганскі гэты Бераг хлопец; такі хуліган, такі абармот; ды ці ж хто ў Сілцах не ведае іх котлішча!?. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

інтэрве́нцыя, ‑і, ж.

Умяшанне, звычайна ўзброенае, адной дзяржавы ва ўнутраныя справы другой дзяржавы. Замежная ваенная інтэрвенцыя. Прамая інтэрвенцыя. □ Гісторыя грамадзянскай вайны, гісторыя шмат якіх інтэрвенцый супроць Краіны Саветаў даводзіць .. [Нявіднаму], што перамога будзе на баку бальшавікоў і на гэты раз. Колас.

[Лац. interventio.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)